[MinInfo&Cult] Выпуск 191 (30.04.2012) [BE]

Day 1,623, 15:50 Published in Belarus Belarus by M.Windu
                                                                                       [Belarusian language]

                  

                  
                  
                  

                  





                                                                                               Тэрыторыя:
Вобласці захопленыя Літвою ды Латвіяй. Паўстанне ў Гародне задушылі, ідзе яшчэ адна спроба , але ўжо ў Менску. Латышы са значна большай колькасцю байцоў з высокай верагоднасцю, на жаль, задушаць і гэта паўстанне.

Прынята пагадненне аб узаемнай дапамозе з Італіяй, рыхтуецца прыняцце пагаднення з Украінай, крыху пазней - з ЗША. Адпаведныя законапраекты хутка будуць запушчаныя.


                                                                                                У Беларусі:

Акцыю салідарнасці з партыйнымі работнікамі "Knights Templar Party" праводзіць адзін з дзеячаў еБеларускай супольнасці. Сутнасць - не галасаваць за артыкул, але некаторыя не ўстрымаліся. Не галасуйце 😠

Першы дзень траўня наступае, у сувязі з чым ўсё тая ж партыя разам з атрадам Вольгі-прыгажуні і фондам Д.Неру праводзіць акцыю. Чытайце іхні артыкул і азнаямляйцеся.

Саркастычным артыкулам з гістарычнымі і важнымі для многіх людзей падзеямі хоча падзяліцца з намі EuroUkrX. Заходзьце вось сюды!

                                                                                                 Замежжа:

Артыкул прэзідэнта Латвіі быў напісаны 2 дні таму, але міністэрства толькі цяпер змагло яго знайсці. Асноўная інфармацыя ў ім пра нашыя тэрыторыі: з гордасцю напісана, што цяпер латышы маюць магчымасць атрымліваць 315 зыходных матэрыялаў з 1 кароўніка. Таксама ўзгадваецца ў артыкуле і Эстонія, бо адносіны паміж гэтымі краінамі складваюцца не зусім так, як хацелася б абодвум кіраўнікам дзяржаў.

Прэзідэнту Эстоніі аб'яўлены імпічмент з-за малаактыўнасці і адсутнасці інфармавання. Падрабязнасці вось тут, перакладчык у дапамогу 🙂

"Захаваем эканоміку ў еСвеце" - вось такая назва артыкула амерыканскага гульца, які прапаноўвае шэраг змен дзеля узмацнення ролі валюты на рынку. Існуе пераклад і на расейскую, таму запрашаем да чытання.

"Вайна ў Расеі будзе праз 4 дні" - такія словы прэзідэнта краіны пачулі некаторыя расейцы, пасля і быў выдадзены адпаведны артыкул, але ад імя звычайнага гульца, а не кіраўніцтва краіны. Што ж, будзьма чакаць вынікаў гэтага пытання, але можна крыху запасціся: калі што, дапаможам сябрам.


Міністэрства культуры Ўкраіны працягвае серыю артыкулаў пра краіны-саюзніцы. На гэты раз выбар паў на Турэччыну. Чытайма!


Cтартуе новы праект - віншаванні з Днём е-нараджэння! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Такім чынам,
                                                       
28 красавіка гулец Murashkokmit адзначаў (а можа і не 😁 Дзень свайго е-нараджэння.
                                                                      
kainby нават адзначаў рэальныя Народзіны 29 красавіка! Дасылаем віншаванні!
                                                       
І гулец TaranUA адзначыў у сваім артыкуле таксама Дзень е-нараджэння - 30 красавіка. Са святам!

Кожны з іх атрымлівае сімвалічны прыз - 200 рублёў ад кіраўніцтва краіны.

Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашыя ахвяраванні пойдуць толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!


MinInfo
Eugene Just II

30.04.2012