[MinInfo&Cult] Выпуск 190 (29.04.2012) [BE]

Day 1,622, 16:15 Published in Belarus Belarus by M.Windu
                                                                                       [Belarusian language]

                  

                  
                  
                  

                  





                                                                                               Тэрыторыя:
Вобласці захопленыя Літвою ды Латвіяй. Ідзе паўстанне ў Гародне, вядзецца раздача танкаў для бітвы, заходзьце вось сюды!

Пагадненне аб узаемнай абароне з Босніяй і Герцагавінай прынята. Заўтра будзе прынята пагадненне з Італіяй, крыху пазней - з Украінай, пасля - з ЗША. Адпаведныя законапраекты хутка будуць запушчаныя.


                                                                                               У Беларусі:

Нашая ўдзельніца ў конкурсе прыгажосці еРэспублікі - BelkaPabelka - заняла высокае 3 месца! У сувязі з гэтым адбыўся цэлы шэраг з'яў для прыгажуні як з боку сяброўскага атраду, так і проста з боку тых, хто быў рады за пераможцу. Яшчэ раз віншуем Вас, Вольга!

Працяг нарысаў пра еБеларускую гісторыю спаткаў даволі станоўчую рэакцыю з боку пачаткоўцаў ды тых, каму проста цікава ведаць нашу еГісторыю. Наша краіна знаходзіцца на перакрэсці 3 шляхоў у ваенным плане (абранне саюзнага альянса), і знайсці правільны - справа кожнага з нас.

Пасля заканчэння парламенцкіх выбараў кожны мог прыняць удзел у акцыі ў адрас кожнага беларуса і атрымаць ажно палову залатога. Вельмі добрая традыцыя, якую, спадзяемся, будуць працягваць і іншыя кангрэсмены.


                                                                                                 Замежжа:

Літоўцы святкуюць захоп беларускіх тэрыторый. Хай пакуль што паглядзяць на архітэктуру, пачытаюць кніг, пафатаграфуюцца з вядомымі будынкамі)

Ва Ўкраіне прайшоў дзень Аргентыны. Апошні падобны такі дзень у Беларусі быў прысвечаны Індыі.

Там жа апублікаваны патрабаванні для атрымання грамадзянства з падрабязным апісаннем працэдуры разглядання заявак і выдачы пашпартаў.

МінДем Расеі публікуе артыкул для пачаткоўцаў. Нашым жа новым гульцам таксама рэкамендуецца азнаёміцца.

Прайшла сходка гульцоў еРасейскай супольнасці, вынікі даволі цікавыя. Сярод удзельнікаў была сама Ірусік 🙂, таксама Хром, Гамаў, флэшык (як яго называюць у супольнасці). Адпачылі добра)

MinInfo
Eugene Just II

29.04.2012