[MinInfo] Звесткі кароткім радком

Day 2,585, 09:13 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR


Шаноўнае паньства, Міністэрства інфармацыі вітае вас і прапануе прыняць да ўвагі невялікі агляд апошніх падзеяў. Паколькі больш за іншае нас усіх турбуе прысутнасьць краіны на мапе, а таксама яе стасункі са старымі-новымі хаўрусьнікамі, то і пачнем з гэтага пытаньня.

На гэты момант Беларусь мае 1 рэгіён, гэта Менск, які неўзабаве будзе заняты Расеяй. Цягам апошняга тыдня ідуць перамовы з расейскім бокам, вынікам якіх стала папярэдняя згода вызваліць для Беларусі іншы рэгіён (бо Менск і шлях да яго патрэбны Расеі для бонуса на ежу), каб мы маглі вярнуцца на мапу і мець кангрэс. Таксама даволі верагодна, што з дапамогай Расеі, аднаго з ключавых чальцоў альянсу Pacifica, будзе дасягнутае пагадненьне аб ненападзе з Латвіяй, нашым сталым акупантам.

Колькасьць наяўных MPP па-ранейшаму засмучае - на сёньня Беларусь мае толькі адзін пакт, падпісаны з Украінай. З аднаго боку мы радыя, што нарэшце беларуска-ўкраінскі пакт прыняты, мы доўга ішлі да гэтага, але зь іншага ворагі Ўкраіны могуць неўзабаве ператварыцца і ў нашых ворагаў.



Прыняцьце іншых MPP ускладнена апераджальнымі рухамі ўжо згаданай Латвіі. Выглядае гэта так: пані Камаедзіца піша ліст прэзыдэнту Польшчы, атрымлівае адказ, прапануе падпісаць пакт, атрымлівае згоду і дазвол выставіць закон на галасаваньне, раптам абмяркоўваемы MPP пераходзіць з катэгорыі "дамоўленых" у катэгорыю "мажлівых", польскі прэзыдэнт адказвае, што Беларусь спачатку павінна разабрацца з Латвіяй. Другі прыклад: пані Камаедзіца дамаўляецца з турэцкім міністрам замежных справаў, атрымлівае дазвол прапанаваць закон, каб прыняць MPP між Беларусьсю й Турэччынай, прапанаваны закон туркі пачынаюць валіць, турэцкі МЗС піша, што праблема "ў вашых старых ворагах". З-за Латвіі ж мы ня можам падпісаць пакты з Харватыяй, Чылі і Летувой. Даволі іранічна, што на любым баку барыкадаў праблемы нам прыносіць адная і тая ж краіна.

Да згаданай тэмы, латышскія ТОшнікі па апошніх выбарах атрымалі кантроль над дзьвюма беларускімі партыямі - гэта Real Agrarian Party of Belarus (былая Сацыялістычная партыя, кінутая сваім стваральнікам, які палічыў за лепшае вярнуцца на гістарычную Радзіму), а таксама Agrarian Party of Belarus. Кожнаму зь іх удзельнікаў быў дасланы ліст з просьбай далучыцца да партыі 2click 4ever, каб выціснуць захопленыя латышамі партыі з топ-5 і ня даць ім трапіць у кангрэс. З папярэдняга досьведу можам сказаць, што асобныя індывіды застануцца сядзець ў затошаных партыях і далей. Каму дзякаваць за магчымае трапленьне латышоў у кангрэс вы ведаеце.



Міністэрства фінансаў спагнала большую частку пазыкаў, але ня большую частку выдадзеных у крэдыт грошай. Канкрэтна зараз даўжнікі наступныя:

Kryvich - 50 голд (адмаўляецца вярнуць крэдыт, заяўляе, што голд яму выдаў yoskyyyy і дзяржаве ён нічога не павінен, хаця на акаўнце МЗС засталіся паведамленьні пра перасылку дзяржаўных грошай; паведаміў, што грошы будзе вяртаць асабіста yoskyyyyy)
yoskyyyyy - 10 голд, 7,000 рублёў.

Пра паводзіны Kryvich быў праінфармаваны камандзір ягонага атраду, але грошы да гэтага часу не былі вернутыя. З гэтае прычыны выдача крэдытаў байцам Dogs of War спыняецца.



Як і прагназавалася, уздыманьне з каленаў адбываецца цяжка, але мы атрымалі адназначны пасыл - калі мы хочам быць сябрамі абраным намі краінам, то мы імі будзем. Ад нас патрабуецца адно нескладанае дзеяньне - не хістацца ў розныя бакі і дэманстраваць у патрэбны момант лаяльнасьць, як гэта пасьпяхова рабіла Латвія той час, які мы праводзілі пад акупацыяй.