СG «Вялікае Князства»

Day 2,932, 04:59 Published in Belarus Romania by Litwin1994
Артыкул Першы
Дзень добры шаноўнае спадарства. На сёньняшні час абставіны не самые лепшыя ажыцьцяўляюцца ў межах нашае Радзімы й гэтым абставінам будзе прысведчаны першы артыкул "Годнасьці". Нявельмі жадаю пачынаць працу на гэткіх неўпэўненных кроках... але ж грамада не дае дазволу дзейнічаць інакш. Усё, што ў маёй моцы - дадаць зварот да нацыі праз газетны лісток.

Да апошніх падзей:

1. Румынская акупацыя зьнішчае ўсе пэўныя магчымасьці адолець летувійскую навалу на Беларусі. Ужо на працягу некалькіх дзён мы вызваляем Віцебск і страчваем Менск, то на адварот. Зараз ідзе барацьба аж па трох рэгіёнах: менскі, магілёўскі, віцебскі. У двух з трох - паўстаньні. Замест таго каб аб'яднаць моц супраць Летувы пад Віцебскам, пачалося паўстаньне супраць Румынаў у Магілёве. У выніку, вызваляем Віцебск, здаем Летувісам Менск, Румыны застаюцца ў Магілёве. "Шыла на мыла". Як і раней адбываецца нешта не сур'ёзнае. Ці то не жах для краіны - знаходжаньне ў гэткім разабраным стане, не кажучы ўжо пра "эканамічныя цьвікі" загнаныя ў труну агульнага е-грамадства?

2. Але ж як кажа народзе "бяда не прыйходзе ў адзінку". Ці то каштаваць як здраду, ці то як зьнешне-палітычную памылку, ўжо сапраўды ня ведаю... Пад час паўстаньня на Гродзеньшчыне супраць Румыніі - ваеннага зьвязніка Летувы - большасьць нашых "патрыётаў" здзейсніла дапамогу брытанцам! Таксама ў гэты час шло моцнае змаганьне з летувісамі за Віцебск і Менск. Замест таго каб пакласьці канец летувійска-румынскаму гвалту на Беларусі, нашае паньства б'ецца за вызваленьне Брытаніі! Дзе ж тут пачуцьцё патрыятызму? Няма, а ніякага паспалітага руху, дзяржава распілена не толькі ў геаграфічным сэнсе, але ж і ўнтуры сябе!

3. Паміж асобамі йдзе моцная лаянка ў каментарах на кошт ваеннага звязніцтва з Украінаю. Было б куды больш разумнейшым ажыцьцявіць дапамогу суседняй Украіне з якой маем агульнага ворага - Румынію. Каліласка, патрыёты "Брытанцкага вызваленьня" дапамажыце спачатку "самі сябе" - вызваліць Радзіму, каб пасьля ў нас,беларусаў-літвінаў была сапраўдная магчымасьць ажыцьцяўляць пэўную дыпляматычную, зьнешне-палітычную місію ва ўсім е-Сьвеце.

Зварот да нацыі:

Зьмяніце свае скураныя цікаўнасьці, на вызваленча-нацыянальныя каштоўнасьці! Бейцеся за Радзіму й сяброў якія побач, а не за тых хто ў далечы - за акіянам. Дзейнічаем разам як Беларуска-Ўкраінскае аб'яднаньне й яно нам дасьць культурна-палітычную прагрэсію - разам мы будзем куды мацней ў е-Сьвеце супраць лівонскага, польскага, румынскага й расейскага кантынгента, й гэта не пустыя словы, гэта паказвае агульная, мінулая, Беларуска-Ўкраінская гісторыя Вялікага Князства.

P.S. За нашу й вашу свабоду!



Ваш пане LITWIN 1994.