е-Навінкі (№13): Шок ! ! ! Праўда пра "федэрацыю" раскрылася ! ! ! (карэктуецца, дапаўняецца)

Day 2,689, 13:48 Published in Belarus Belarus by Gramadzyanin z Vorshy

Час ўжо прызнацца супольнасьці
(а шмат ў чым ўжо й сабе)
ў тым, ў чым, магчыма трэба было прызнацца даўно.
.
Гэта прызнаньне й роздум аб тым, ці варта было пачынаць тую справу і ці варта было яе пачынаць, калі атрымалася так, як атрымалася.
.
Гэта як споведзь, як нейкі момант "Х".Момант ў які неаобходна спыніцца, падумаць й магчыма зрабіць гэты цыкл завершаным. Гэта момант паставіць кропку, "крыж", "Х". Крыж на тым што планавалася й не атрымалася.
Прызнацца сабе ў гэтым. Магчыма, прызнаць няўдаласьць самой задумкі. Альбо правал па рэалізацыі.
І памылковасьць самога "моманту "Ф".
.
Таму трэба:
спыніцца, зразумець, прызнаць... і рухацца далей.
.
Жарт аказаўся больш складаным і не зразумелым, чым падавалася на першы погляд. І нават для многіх стаўся крыўдным. Некаторыя гульцы сыходзілі альбо з е-Беларусі, альбо наогул з гульні.



Атрымалася ўсё як ў Стругацкіх: "Не зразумелі і спужаліся."
Не зразумелі й пачалі агрэсіяй абараняць сябе, свае погляды. Не зразумелі і не пабачылі, што небясьпекі той і няма асабліва: было. Але неразуменьне спарадзіла агрэсію гульцоў і гэтая агрэсія

Неразуменьне спарадзіла агрэсію. Агрэсія пастаянна давала ўвагу і энэргію для далейшага існаваньня гэтай ідэі, няхай сабе ўжо й трансфармаванай ў нешта іншае. Больш за тое, такое ўспрыманьне гульцамі дало ня толькі жыцьцё гэтай задумцы, але зрабіла вельмі хісткім становішча саміх гульцоў: і ў гульні ім заставалася то крыўдзцца, то апраўдвацца, то абражаць, то сыходзіць. Ды й ў жыцьці гэта часьцяком не дабаўляла маральнага спакою.
Ўсё гэта рабіла задуму-праект жыцьцяздольным і самастойным. Такім ён і стаў. Больш за тое. Праект стаў ня толькі жыцьцяздольным, але стаў разьвівацца. Гульня пачала гуляцца сама ў сябе. Гуляцца ў гульне (нагадаю, што гэта erepublik 😁 пра якую ўжо шмат хто й забыцца пасьпеў 🙂.
.
Што ж сталася прычнай таго, што праект гэты змог жыць і што прычна ягонай мутацыі? Адносіны і ўспрыманьне да чгосьці іншага. Агрэсія, ўзьнікшая з-за празьмернай зацыкленнасьці, зашоранасьці і хворым не жаданьнем ўспрымаць іншыя погляды, магчымасьць іншага падыходу да вырашэньня якіхсьці праблемаў.

Й таму задумка пайшла сваім шляхам. Жарт пачаў ўжо сам весьці за сабой, сам пачаў ня толькі кіраваць гэтай гульнёй, але й разьвіваць сытуяцыю ў нейкім сваім напрамку.

І замест купкі сьцёбных лузераў (як яны задумваліся)
паўстаў атрад баявых тлустых троляў.
(магчыма аб саміх персанажах яшчэ напішу)

Дык нарэшце, прынамсі, само гэта прызнаньне,
тое што хацеў паведаміць:
Амаль ўсе гульцы так званай "Федэарцыі" -- гэта акаўнты, якія ствараў Я і якімі карыстаўся цягам працяглага часу для праверкі і абкатваньня некаторых сваіх задумак "на мясцовасьці" інтэрнэт-карыстачоў беларускага і каля-беларускага яго сегмента, а таксама для псыхалягічнай падрыхтоўкі беларусаў і е-беларусаў да магчымых нават не падеяў, а "метадаў", якія будуць выкарыстоўвацца рознымі "ветлівымі".

Як аказалася беларусы абсалютна не падрыхтаваныя да "гібрыдных" стасункаў, перамоваў і дзеяньняў. Беларусы альбо сыходзяць (як ўжо пісаў альбо з е-Беларусі, альбо з erepublik), альбо прыстасоваюцца па класічнаму метаду "а можа так і трэба..." Ўсё з-за абсалютнай інэртнасьці: маўчаць, церпяць і ламаюцца.

Я і надалей буду працягваць гэтую гульню. І сэнс гэтага самараскрыцьця ў тым, каб зьвярнуць ўвагу на тое, як вы е-грамадзяне ўспрымаеце такога кшталту
І нарэшце накіраваць эксперымент ў жаданым напрамку.
.
Разам з тым ўся гэтая "федэрацыя" абсалютна згубіла акутальнасьць й ўжо на пачатку скажоны сэнс першапачатковай ідэі цяпер ўжо абсалютна вырадзіўся да ўзроўню зьбіраньня ў зграі "яшчэ ня ведаючы, што рабіць. Можа проста пабрэшуць, а, можа, кагосьці зачэпяць" Чайф.
Але як пісаў акаўнты разышліся па розным асобінам грамадзства й цяпер
й сабраць іх зноў іншы раз цяжка, іншы раз не магчыма. А наогул і ня трэба, бо цяпер патрэба гэтай "федэрацыі" вам вядомая. таму трэба прста ёй карыстацца. Карыстайцеся "федэрацыяй".