Тэставы нумар: "Першыя поспехі"

Day 1,351, 22:55 Published in Belarus Belarus by Andreygladky

Наша Радзіма зараз знаходзіцца ў небяспецы! Амаль уся нашая этнічная тэрыторыя знаходзіцца пад акупацыяй балтаў, якія нас брутальна захапілі і падаўляюць усе нашыя паўстанні. Здаецца, еБеларусь больш па плошчы еЛітвы ды еЛатвіі, але яны нас перамагаюць ва ўсіх вызваленчых паўстаннях. Чаму? Таму што яны маюць больш насельніцтва, маюць многа саюзнікаў і яны сапраўды ўсе разам змагаюцца за сваю краіну, чаго не хапае нам. Таму, у гэты лёсавызначальны час для нашай Бацькаўшчыны, мы павінны УСЕ РАЗАМ актыўна змагацца! Заклікаць усіх сваіх сяброў змагацца! Калі мы цягам гэтага тыдня не захаваем Віцебскую вобласць, то еБеларусь магчыма яшчэ ня хутка вернецца на мапу света. Падумайце над гэтым. Таму, усе прыяжджайце ў Мінскую вобласць і дапамагайце суайчынікам і нашым саюзнікам у барацьбе за нашу і вашу свабоду!
P.S Для ўзняцця баявога духа, паслухайце песню на верш М. Багдановіча і ў выкананні добрага спевака: Пагоня

Жыве Беларусь! Хочацца зноў павіншаваць адзін адного з перамогай пад Віцебскам, а таксама выказаць асаблівую падзяку еРасіі!

Толькі маючы шматлікіх саюзнікаў мы можам быць здольнымі на перамогі!
Дзякую за ўвагу!