[Белы Легіён] Дамо адпор крумкачам!

Day 2,072, 13:43 Published in Belarus Belarus by vadzimir



Музычны фон

Паважаныя сябры!

Партыя «Белы Легіён» звяртаецца да ўсіх патрыётаў Беларусі, каб нагадаць аб той сітуацыі, якая склалася, сітуацыі, у якой апынулася нашая краіна сёння.

Хай не падманвае вас цішыня і спакой апошніх дзён, ворагі Айчыны ўжо стаяць у вашага парога!

Чорныя хмары ходзяць над нашай Радзімай ... Чорныя крумкачы кружаць над нашай зямлёй ...




Не аднойчы Беларусь сутыкалася з пагрозай, не аднойчы яна перарывала любыя спробы ворага пакінуць хоць бы адзін след на нашай зямлі. Крывёю і потым даказалі мы сваё права на незалежнасць!

Але ў гэты раз вораг, усвядоміўшы немагчымасць перамогі ў роўным баі, вырашыў дзейнічаць хітрасцю і подласцю ... У гэты раз вораг мае шмат масак, вораг маскіруецца, вораг выкарыстоўвае ў сваіх мэтах нашых суграмадзян ...

Вораг зусім не страшны, але можа даставіць шмат непрыемнасцяў, як і кожны паразіт.




Усе мы памятаем агідны захоп партыі патрыётаў Беларусі - «Белага Легіёна». З'явіўшыся ў мінулым месяцы, гэтая партыя сказала рашучае «не» тым спробам захопу нашай краіны, якія пачыналіся ўжо тады.

«Белы Легіён» у той час аб'яднаў вакол сябе патрыётаў, гатовых супрацьстаяць ворагу любым коштам, словам і справай несучы суайчыннікам праўду аб ганебных дзеяннях захопнікаў.

«Белы Легіён» стаў ахвярай баязлівых ворагаў, але застаўся жывы! Сябры партыі даказалі прыхільнасць яе ідэалам і сваю вернасць Беларусі.



І сёння мы разам з сябрамі - партыяй «Амарока», якая ласкава дала прытулак «Беламу Легіёну» ў складаную хвіліну, заклікаем вас скінуць з сябе соннае здранцвенне і ўзяць будучыню нашай Радзімы ў свае рукі!




Беларусы!

Ужо зусім хутка выбары ў кангрэс - падзея, шмат у чым вызначальная для лёсу краіны на бліжэйшы месяц.

Гэта разумеем мы, гэта разумеюць і ворагі Беларусі.

Патрыёты Радзімы з усіх куткоў краіны і з-за яе межаў папярэджваюць нас аб тым, што рыхтуецца захоп ўлады людзьмі, якія не маюць да Беларусі ніякага дачынення.

І дапамагаюць ім у гэтым, ці то па злым намеры, ці то па наіўнасьці, нашыя з вамі суграмадзяне.







Сябры, вы і самі выдатна разумееце, што дзеянні такіх партый як «Санс оф Энархі Бу», Бротхерхуд Славіка» (мы дакладна не ведаем, хто такі Славік) і «Салідарнасц» (ёсьць звесткі, што там, магчыма, працуюць грузінскія Тошнікі) накіраваныя выключна на знішчэнне нашай краіны як суверэннай дзяржавы.

І калі апошняя партыя не мае да Беларусі наогул ніякага дачынення, то першыя дзве прэтэндуюць на званне “беларускіх партый", хоць іх дзеянні сведчаць аб абароне інтарэсаў чыіх заўгодна, але толькі не нашых з вамі.





Сябры, партыя «Белы Легіён» яшчэ раз запэўнівае вас, што працягне паслядоўна выконваць сваю праграму, накіраваную на стварэнне моцнай і незалежнай краіны, будучыня якой будзе вызначацца самімі беларусамі, а не куратарамі з усходу, захаду, поўначы ці поўдня.

Напярэдадні выбараў у кангрэс мы заклікаем вас задумацца і зрабіць правільны выбар.

Мы можам прытрымлівацца розных поглядаў, мы можам размаўляць на розных мовах, мы можам спрачацца пра тое, што лепей для нашай краіны. Але ўсіх нас аб'ядноўвае адно - мы жадаем дабра і росквіту нашай любімай Беларусі.

Тым, хто будзе спрабаваць захапіць краіну на гэтых выбарах, будучыня Беларусі і яе грамадзян абыякава.

Давайце захаваем усё тое, што мы разам з такой цяжкасцю пабудавалі!

Ці маем мы права аддаць нашую краіну ў рукі чужынцаў-захопнікаў?

Наперадзе важны бой! Давайце яшчэ шчыльней сціснем нашыя шэрагі, каб ні адзін паразіт не здолеў нажыцца за кошт нашай з вамі Айчыны!




«Белы Легіён» заклікае ўсіх патрыётаў Беларусі, якія падзяляюць нашыя погляды, уступаць у шэрагі партыі «Амарока», якая аб'яднала верных сыноў і дачок Айчыны!

Кожнаму, хто ўступіў у партыю «Амарока» і застаўся ў ёй па 25 ліпеня ўключна, вылучаецца 500 адзінак энергіі на падтрыманне моцы для барацьбы з захопнікамі.



Сябры!

Ворагі краіны ўключылі свой ботарэсурс на поўную моц і, нажаль, удзельнічаюць у выбарах.

Учора ў 19.38:




Праз 30 хвілін:




Зараз:





Мы заклікаем вас галасаваць толькі за тыя партыі, якія шчыра жадаюць шчасця Беларусі і не прадаюць свае паслугі замежным ТОшнікам.

Аддавайце вашыя галасы партыям Нацыянальны Фронт і Beer Lovers Party!

Толькі так і толькі разам мы зможам захаваць нашую любімую краіну!

Мы дзякуем за давер!

З намі Пагоня! З намі бог! Разам вы пераможам!






З павагай,

Рада партыі "Белы Легіён" у выгнанні.