Як маскаль і хахлушка дзялілі Беларусь

Day 1,965, 10:27 Published in Belarus United Kingdom by Mikita Siemjanenka

Нарэшце настаў той дзень, калі Сьв. Мікіта вярнуўся з вымушаных вакацыяў на палітычную прастору еБацькаўшчыны. Адбылося гэта адразу пасьля не зусім разумелых выбараў еПрэзыдэнту.

Перш за ўсё, вышэйзгаданы акінуў вачыма неабсяжныя абшары Радзімы сваёй. Як заўсёды чароўна прыгожая яна! Вось толькі Гомелю не хапае. Ну нічога - падумаў Мікіта - вось нядаўна выбары прайшлі, верагодна, нейкага беларускага патрыёта абралі, які насамрэч дбае аб лёсе сваёй любай краіны ды неўзабаве вырашыць гэтую бязглуздую недарэчнасьць. Й зазірнуў ваш пакорлівы слуга ў справаздачны аркуш Цэнтарвыбаркаму:

Вы сур'ёзна? Маскоўскі кадэт ды русыфікаваная ўкраінка? Адразу міжвольна узгадаўся артыкул "Камсамолкі": Как москаль и хохлушка делили Белоруссию. Хіба не стае сваіх герояў, вартых знайсьці выйсьце з існуючай сытуацыі? Шчыра ня хочацца верыць ў сумныя словы беларускага клясыка Лявона Вольскага:
"Шумнай ракою
На Захад сплываюць мазгі.
Годных герояў
Жыцьцё правярае на згін."

І вось, у рэшце рэшт, Мікіта заўважае першыя, хоць і не падмацаваныя прафэсіянальнымі дыплямацкімі перамовамі, заклікі да вяртаньня Гомелю, крыху пазьней, наторкваецца на форму для атрыманьня амуніцыі падчас паўстаньня ў Гомлі:

Вы сьмеяцеся, хіба ж гэта нармалёва?
Захацелася нагадаць цудоўныя словы Рыгора Барадуліна:
"Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і зь дзьвюма галавамі.
Мы не зь нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі сьвятла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні."


P.S. Дарэчы, у майго гульнёвага рахунку сёньня ДН:

З гэтай нагодны, кожны гулец да 29-ўзроўню уключна, даслаўшы у камэнтары віншавальны ліст альбо выказаўшы слушныя думкі, наконт антынацыянальнай улады, атрымае 3 ку-7 танкі на падтрымку паўстаньня ў Гомлі!

Скончу, бадай, словамі маладога беларускага клясыка, па сумяшчальніцтве, будучага прэзыдэнта Беларусі IRL, Мікіты Семяненкі:

"Уздымайцеся Браце, ды крочце наперад - туды:
Дзе чакаюць нас Воля, Смак Перамогі, Піры!
Толькі разам, мы здольныя абрынуць сыстэмы муры,
Й не патрэбны нам ліры, даляры, рублі!
Прачынайцеся Браце, зьбірайцеся больш чым па тры.
Мы дзеці новай фармацыі, мы Бацькаўшчыны сваёй сыны!"