Вынікі і адказы віктарыны

Day 1,732, 08:42 Published in Belarus Belarus by kent0vsky

Вось і падышў час раскрыць карты наконт нашых алімпійцаў, падлічыць вынікі віктарыны і раздаць прызы. Але аба ўсім па парадку.



Адказы

1. Чад ле Клос – спартовец з ЮАР, аднак яго родныя мясціны на дзень яго перамогі былі акупаваныя Бразіліяй, што і з’яўляецца адказам.
2. Усе заўважылі, што Ямайкі – радзімы самага хуткага чалавека свету Усэйна Болта няма на палітычнай мапе ерэпабліка, таму і лагічны адказ – ні за якую краіну ён не выступаў бы.
3. Яна Шамякіна – дзяўчына з прыгожага горада Львова, які з’яўляецца сталіцай Галіцыі. 30 ліпеня ён уваходзіў у склад Малдовы.
4. Эндзі Маррэй нарадзіўся ў Шатландыі, аднак даўно жыве ў Лондане і выступае пад Брытанскім сцягам. Так і на е-алімпіядзе ён прынёс бы медаль Вялікай Брытаніі.
5. Каміль Мюфа – плывуння з горада Ніцы, які 29 ліпеня быў у складзе Славеніі.
6. Джавані дас Сантас – футбаліст зборнай Мексікі, як алімпійскай, так і нацыянальнай. Нягледзечы на сваю клубную прапіску, за іншыя зборныя гуляць ня можа, таму і адказ ЗША (краіна-акупант радзімы Джавані).
7. Даніэль Мальменці прынёс свой медаль у капілку Італіі, але ж на е-алімпіядзе, напэўна, стаў бы зоркай Славеніі.
8. Сэрвэт Тазегуль – турэцкі таэквандыст, пачынаў свій шлях да медаля ў той час, калі яго родны Стамбул быў пад уладай Балгарыі, але 10 жніўня, падчас перамогі, на мапе зноў можна пабачыць чырвоны сцяг з паўмесяцам, і адказ Турцыя.
9. І нарэшце, Макс Сальмінен мог стаць добрым прадстаўніком зборнай Расіі, калі б 5 жніўня Сканія з горадам Лундам была ў іх складзе, але на жаль для нашага ўсходняга суседа, Макс абараняў гонар каралеўства Швецыі.

ВЫНІКІ

Першае месца падзялілі адразу два заўзятары е-алімпійскіх гульняў justacoin і Hviedar. Кожны з іх артымоўвае па 10 ку7 танкаў і 600 ежы.
Другое месца заняў KomucapCp0ku і яго прыз 7 ку7 танкаў і 400хп ежы.
І ганаровае трэцяе месца падзялілі Valentinych і nievjadomy, і кожны з іх артымоўвае па 3 ку7 танкаў і 200хп ежы.

Віншуем пераможцаў!

Падзякі
За два дні, што доўжылася наша віктарына, было атрымана шмат адказаў, дзякуй удзельнікам за актыўнасць. Асобная падзяка тым, хто падтрымаў матэрыяльна і даслаў грошы, ежу і зброю ў прызавы фонд. Калі хто хоча далучыцца, я заўсёды прыму вашу дапамогу.

Пажаданні
Калі ў каго ёсць якія рэкамендацыі, пажаданні па правядзенні новых конкурсаў, віктарын, то пішыце ў каментах ці ў прыват. Кожная заўвага будзе ўлічаная.

Спадзяюся, кожнаму ўдзельніку спадабалася віктарына і кожны атрымаў асалоду падчас пошука правільных адказаў.