[MoD] Баявыя загады - Дзень 2721 [23:00]
Belarusian Ministry of Defense
Хаўрусная нам Чылі, якая вядзе зацятую вайну з Аргентынай, працягвае трываць шматбаковыя атакі краінаў Астэрыі. Па словах міністра замежных справаў Чылі адбылося ўжо некалькі безпасьпяховых спробаў прымірэньня з Аргентынай, якія былі сарваныя аргентынскім бокам. Паколькі сама Аргентына ня можа доўгі час змагацца з Чылі сам-насам, то на дапамогу ёй прыйшлі такія буйныя краіны, як Вугоршчына й Румынія. Нажаль, гэтыя бітвы не таго ўзроўню дамагаў, дзе беларускія ваяры маглі б паказаць сябе, але па магчымасьці будзем дапамагаць чылійцам й надалей.
На дадзены момант адным з нашых прыярытэтаў стануць войны за Вялікабрытанію. Пасьля ўдалага замежнага ТО партугальскім атрадам MEK і далейшага разгортваньня новасьпечаным дыктатарам/дыктатаркай шэрагу войнаў з суседзямі брытанцы страцілі бонусы да вытворчасьці, свой пакет MPP і трапілі пад акупацыю Нямеччыны, Францыі і Канады. Аднак, літаральна за пару тыдняў дыктатарства ў камандзіра MEK выкупіў іншы гулец, які аднавіў ранейшую палітыку краіны і на сёньня брытанскія карэнныя рэгіёны ўжо вызваленыя, але вайна з Францыяй пакуль працягваецца.
Тлумачэньні:
- Трэніровачная бітва
- Біць толькі калі сцяна менш за 53%. У іншым выпадку лепей захаваць зброю да наступнага разу альбо біць па другіх прыярытэтах
- Важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, няма неабходнасці карыстацца энергетычнымі батончыкамі
- Вельмі важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, па неабходнасці карыстаемся энергетычнымі батончыкамі.
Comments
Ў
o7
Ў
v
А дзе зброю выдаюць?
Гэта старая форма з тлумачэньнямі, раней зброю выдавалі супрацоўнікі міністэрства. Прасі ў атрадзе - атрымаеш без праблемаў.
зброю выдаюць у зтом атрадзе http://www.erepublik.com/en/main/group-show/5025
http://prntscr.com/71eo2b
Мог бы глаза выше поднять. Там же написано "гэта". У гэтым...
Ў
[removed]
v
Наш отряд http://www.erepublik.com/en/main/group-show/5025 ,поднялся уже на 3 место в стране. Чтобы отметить это событие всем новым боицам отряда сегодня выдаётся по 20 Q7.Вступай!