Мацi родная.. мацi kpaiна..

Day 2,387, 15:11 Published in Belarus Lithuania by Spadar Dubouski

Мацi родная.. мацi kpaiна, ты прабач свайго сына..






На белай кашулі чырвоны пісяг
Ад злосьці падступнага меча.
Бел-чырвона-белы балючы сьцяг
Склікае на сумнае веча.

На веча,
Дзе ў вечнасьці мусім спытаць,
Ці нам заставацца народам,
Ці толькі аб'едкі надзеі спытаць,
I моўкнуць, і глыбіцца ў одум...

Ці нам у агульным застольлі людзей
Паблізу ля покуці сесьці,
Ці ціха чакаць, каб які дабрадзей
Наш хлеб не пярэчыў нам есьці...

Узьвіўся, як крык, на крыжацкіх касьцях –
I погань кіруе ў прадоньне –
Бел-чырвона-белы крывіцкі сьцяг
У вечным памкненьні Пагоні!

Рыгор Барадулін


Народ жадае незалежнасцi i глядзiць з надзеяй у будучыню... Вось i я, звычайны жыхар, прапаную дамовiцца на дзень паспяховага вызвалення краiны...
Пiшыце.. прапановы-дамовы памiж партыямi ды атрадамi, пiшыце ўнiзе хто калi зможа..



З павагай Spadar Dubouski