[Diariusz] У гэты сьвяточны дзень...

Day 2,682, 01:20 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Вітанкі, паспалітыя!

У гэты сьвяточны дзень дазвольце сказаць пару віншавальных банальнасьцяў, якіх, нажаль, не прамовіць ані дыктар на БТ, ані надрукуе рэдактар Саўбелкі вялікімі літарамі на першай старонцы сваёй газэты. Зь Днём Волі вас, сяброве! Віншую вас ад шчырага беларускага сэрца! Хай промень Волі асьвеціць мілы брату-беларусу куток зямное кулі! Думаю да мейсца будзе ўзгадаць і гэтыя вершаваныя радкі:

Як быццам у бiтве згубiўся ён недзе,
Мы доўга з надзеяй глядзелi ўпрасьцяг
У пыльных стагоддзях жадаючы ўгледзiць
Сваёй незалежнасьцi, мужнасьцi сьцяг.
Нарэшце ўзыйшоў ён сьвiтальнай зарою,
Прабiўся скрозь цемру, разьвеяў хаўрус.
Сьвяцiць яму доўга над роднай зямлёю
Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!


А пакуль вы рыхтуеце келіхі да вечаровага перазвону, я крыху распавяду пра апошнія падзеі ў е-беларускім каралеўстве. Сёньня, 25-ае, а значыць вы маеце магчымасьць прагаласаваць на выбарах у кангрэс за любую з топ-5 беларускіх партыяў. На выбар гэтым разам прадтаўленыя партыі 2click 4ever, Pravy Aljans, Beer Lovers Party, Nacyjanalny Front і Belarusian Conservative Party. Адна партыя, а менавіта Nezalezhnaya Belarus, якая, відавочна, перажывае зараз ня лепшыя часы, засталася гэтым разам па-за бортам. Аднак, скажу наўпрост, для мяне гэтая сытуацыя стала палёгкай, бо, нягледзячы на загадзя разасланыя старшыням рэкамэндацыі па фармаваньні выбарчых сьпісаў, НБ пакінула на першым мейсцы латышскага ТОшніка Pan Serz. І дужа падобна, што старшыня партыі агулам не сфармаваў выбарчы сьпіс.

Так, на дадзеным этапе, запускаць і галасаваць па законах мае магчымасьць толькі дыктатар, але ніхто з нас ня можа прадказаць дзьве простыя рэчы: па-першае, мы ня ведаем ў які момант адміны гульні пажадаюць увесьці ў яе чарговыя істотныя зьмены, а па-другое, мы ня ведаем калі брыгады інтэрнацыянальных ТОшнікаў скіруюць свой погляд нават на краіны з усталяванай абарончай дыктатурай. Я гарантую, што прынамсі за маім тэрмінам кангрэс будзе захоўваць сваю заканадаўчую ролю. Я выконваю і буду выконваць ягоную волю па любых пытаньнях. У згаданых умовах кандыдатуры гульцоў, якія трапляюць у кангрэс, мусяць па-ранейшаму рупліва адсейвацца. Калі партыя ня здольная абраць старшыню, які ў стане гэтым займацца, то ў мяне, у такім выпадку, кепскія навіны для яе партыйцаў.


Родны край - адзіны ў сьвеце

На зьшнепалітычнай сцэне тым часам адбыліся пэўныя зьмены: Летува абвесьціла пра роспуск зафундаванага ёй альянсу ROOT, сябрам якога Беларусь стала некалькі месяцаў назад, пасьля выхаду з альянсу LETO. Гэтая падзея не была нечаканай. Як і ў выпадку з LETO, альянс малых краінаў перастаў быць жыцьцяздольным, калі згас запал ягоных стваральнікаў. Поўная акупацыя Летувы доўгі час сяброўскай для яе Польшчай стала першым ўдарам па кволай структуры альянсу. Другі і апошні ўдар быў нанесены ўвядзеньнем модулю дыктатуры і наступным зьнішчэньнем ТОшнікамі нацыянальных суполак двух сябраў альянсу - Славаччыны й Швэйцарыі. З гэтага моманту мёртвае цела ROOT працягвала рухацца па інэрцыі, але напрамак руху быў незваротна страчаны. Учора, пасьля запуску закона пра выхад з альянсу маім летувісскім калегам, я зрабіў тое ж самае.

Каб не даваць глебу для спэкуляцыяў на гэтай тэме, хачу патлумачыць, што для Беларусі неба не памянялася мейсцамі зь зямлёю. Стратэгічна мы захоўваем свой курс на супрацу з Украінай, Летувой і Грузыяй, аднак тактычна мы атрымалі значана большую прастору для манэўраў. Будзем трымаць ветразь раскрытым і кіраваць у той бок, дзе для нас будзе хлеб саладзейшым ды вада смачнейшай.


Нашай галоўнай праблемай, як і праблемай самой гульні, застаецца трывалае скарачэньне насельніцтва. З дапамогай Jan Karal Chadkievicz нядаўна быў апублікаваны падрыхтаваны мной рэклямны тэкст на сайце 1863х. Па апошніх назіраньнях адбылося каля 30 новых рэгістрацыяў цягам двух дзён. Будзем мець спадзеў, што людзі, якія завіталі да нас, зацікавяцца тым, што адбываецца з нашай краінай у гульні, і ня зьнікнуць у бездані мёртвых тушак. Аднак 30 чалавек - гэта не 300. Калі нехта з чытачоў здольны дапамагчы з публікацыяй артыкулаў на іншых рэсурсах, то зьвяртайцеся да мяне ў прыват. Маё пісьменьніцкае пяро яшчэ гатовае паслужыць еАйчыне.

Няхай жывае вольная незалежная Беларусь!