Суполка Джэнтльменаў. Ордэн Альгерда [BE]

Day 1,774, 07:21 Published in Belarus Belarus by justacoin




Сябры!
Як вы ведаеце, не так даўно Суполка Джэнтльменаў уручыла ўзнагароды лепшым патрыётам першага дывiзiёна. (вынiкi спаборніцтва)
Але нажаль становiшча нашай краiны застаецца вельмi цяжкiм.
Таму...



Таму Суполка Джэнтльменаў Беларусі аб'яўляе аб стварэнні Ордэна Альгерда, які будзе ўручацца за патрыятызм і вернасць Роднай Айчыне!



На дадзены момант Ордэн Альгерда будзе ўручацца ўдзельнікам II дывізіёна. Для таго, каб атрымаць Ордэн, неабходна:

1. Быць грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў II дывізіёне.
2. Абвясціць аб сваім удзеле. Гэта можна зрабіць у каментарыях да гэтага артыкула або прыватным паведамленнем.

Рэгламент:

- Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць на працягу некалькiх дзён да 1 кастрычнiка (10 раніцы па беларускім часе).
- Ў кожнага ўдзельніка будуць зафіксаваны бягучыя паказчыкі Сапраўднага Патрыёта (True Patriot) на гэты момант.
- На працягу чатырох дзён да 5 кастрычнiка (10-й раніцы па беларускім часе) героі будуць змагацца за Радзіму, імкнучыся нанесці як мага больш стратаў ворагу.
- Да дадзенага часу будуць зафіксаваны новыя паказчыкі Сапраўднага Патрыёта і па іх выніках будуць вызначаны трое пераможцаў, якія набяруць найбольшую колькасць ачкоў.



Узнагароды:



Акрамя таго, кожны ўдзельнiк атрымае невялiчкiя падарункi.
Пры павелічэнні прызавога фонду, прызы пераможцам таксама будуць павялічаны.



Падзякi:


Прэзiдэнту партыi Суполка Джэнтльменаў еБеларусi
Retroman.ru
за 15 Q7 танкаў i ежы на 3000 здароўя


Прэзiдэнту еБеларусi (абранаму ў вераснi 2012)
Wladyslaw B
за 50 Q7 танкаў


Народнаму герою, вызваліцелю і па-чартоўску добраму перакладчыку
JaSSiK
за 50 Q7 танкаў

Калi хто-небудзь жадае павялічыць прызавы фонд - напішыце мне прыватнае паведамленне.