Гурт BarRokka \\ Раздача булак :)
Aliaksei Homza
Добрага часу дня!
Зараз я публікую свой першы артыкул, таму выбачайце, калі у мене не атрымалася з афармленнем.
Пакінце каментар першага ўзроўня і атрымаеце крышачку булак.
Сёньня мы возьмем інтэрв'ю у гурта BarRokka, а калі дакладней - то ў яго вакалісткі, кампазітара, клавішніцы ды заснавальніка гурта - Лізаветы Леўчык!
BarRokka - гурт Лізаветы Леўчык - маладой выканаўцы, кампазітара, аўтара уласных песень і песень на вершы беларускіх і рускіх паэтаў.
Лізавета, вітаю! Раскажы нам крышачку пра свой гурт. Як усё пачалося?
Усе пачалося ўпершыню з конкурса "Заспявай.BY 1.0" які адбыўся ў 2014 годзе і ў якім я прыняла ўдзел. Але, тады я была зусім адна (дзякуй гурту Tonqixod за дапамогу). Пасля гэтага я яшчэ паспрабавала сябе ў "Бардаўскай восені", значных вынікаў я там не атрымала, але займела шмат знаёмых. З некаторымі я пазней супрацоўнічала, пра некаторых с захапленнем чытала розныя артыкулы ў Інтэрнеце, але ў самой нічога не атрымлівалася. Новыя песні, канешне, рабіліся, але гэта было амаль што ў стол. Я з імі спрабавала выступаць, але аўдыторыя звычайна атрымлівалася ці то сябры, ці то сям'я.
А як вы сабралі свой гурт?
Крышачку пазней, я прапанавала сваёй знаёмай скрыпачцы паграць разам са мной. Я тады яшчэ дакладна не ведала, ці то на запісь сваіх трэкаў, ці то ў якасці ўдзельніка гурта. Потым склад гурта некалькі разоў змяняўся, хтосьці прыходзіў, хтосьці ўходзіў, але выніковы склад стабільны:
- Лізавета Леўчык (вакал і фартэпіяна)
- Сяржук Садаў (акардэон)
- Іван Новікаў (бубны)
- Віктар Палешчук (кантрабас)
Менавіта ў такім складзе мы ўпершыню з'явіліся на публіцы 22-га снежня 2015 года.
А раскажыце больш дэталёва пра свае дасягненні на дадзены момант.
Ну вось 22-га снежня першы выступ, але тады мы былі толькі на разагрэве гурта "Разбітае сэрца пацана" у "Графіці", а пазней, 26-га сакавіка 2016-га, мы ўжо выступалі з сольнай праграмай.
Хутка (31-га траўня) адбузецца яшчэ адзін наш канцэрт, таксама ў "Графіці", але са значна большай праграмай, у якую ўваходзіць паказ нашага першага кліпа. Мы вельмі чакаем гэтага дня і вельмі рыхтуемся да яго. Пасля прам'еры кліпа, ён выйдзе разам з сінглам у адкрыты доступ.
Мы ужо выступалі у іншых гарадах Беларусі, дзякуючы "Мова нанова", але мы былі там не поўным складам, таму і гучала наша музыка некалькі інакш.
Таксама, мы рыхтуем да выхаду ЕР, менавіта з гэтым звязана тое, што зараз мы ня маем якасных запісаў, толькі відэа ў жывую і дэмкі. Але з імі можна пазнаеміцца на нашым канале на YouTube, або ў нашай суполке ў УКантакце.
Дык а ўвогуле, што у вас за стыль музыкі такі?
Стыль нашай музыкі не атрымліваецца адназначна выявіць. Мы ўвесь час так ці інакш эксперыментуем з нашым гукам. Напэўна некальні незвычайны склад таксама гэтаму спрыяе. Але ў нашых мэтах стаць нечым самабытным у беларускай культуре.
Дзякуй, Лізавета, за прыемную гутарку, спадзяюся яшчэ пабачымся!
Дапабачэння!
Дзякуй за ўвагу, паважаныя чытачы. Хацелася б толькі папрасіць вас дапамагчы выканаць квэст на 25 каментараў.
Comments
1
Ў! Вельмі спадабалася 🙂
прикольная реклама концерта)
Больш пра сам гурт расказаць хацелася 🙂
Могуць выдаліць артыкул як неадпаведны тэме гульні. Дапішы, што гэта раздача і выдавай камэнтатарам хоць па адной булцы.
Ніколі не ведаў, якія тут правілы, але бачыў як хтосьці пісал пра штосці із РЛ, там думаў што можна.
Можна, калі асьцярожна, то бок прымешваючы нешта з гульнявой тэматыкі. Да таго ж мадэратарам таксама патрэбны час, каб адшукаць і выдаліць неадпаведны артыкул - бывае, што і праз пару дзён пасьля публікацыі.
Тут адно з двух: альбо выдаляць альбо не)
Таму калі ня хочацца рызыкаваць, звычайна дадаюць які сказ-другі пра гульню ці робяць невялікую раздачу. Пан Лісоўскі мае рацыю як у 1615 пад Арлом
Ў! Добры аўтар!
ку!
Файна 😁
Ў
Ў
Ў! Посьпехаў!
P.S.: А пяты чалавек на першай афішы хто?
Скрыпачка, якая прымала ўдзел у запісі EP і здымалася ў кліпе, але зараз не выступае.
Ў!
Ў!
Ў!
Смачныя булкі заклад і аснова харчовай бяспекі краіны!
Посоны, это же реклама в моей прессе.
Ў
Трэба зрабіць запісы для ютуба з добрым гукам. Гэта будзе лепшая рэкляма.
Пасля канцэрта там з'явіцца кліп са студыйным запісам
Ў!
Выдатнейшая рэклама булачак 🙂
Дзякуй 😁))
o7
Ў!
Ў
Ў
v
Ў
Russian or english please. Don't understad ciganska dialekta🙂
Злой ты 🙂
Проста шпрот.
[removed]
Усім дзякуй!
E
Ў
vote
.