[Абноўлена: атрымай ежу на 650XP] Праграма народных апытанак

Day 2,193, 05:16 Published in Belarus Belarus by Konnik Pahoni

Усім прывітаньне!
Зусім нядаўна, пазаўчора, я зышоў з Beer Lovers Party.
Я зышоў таму, што мяне ня слухалі там. Я выкладу некалькі скрыншотаў, каб усе разумелі, у чым справа.



Чорны Война і КО лічаць сябе багамі, лічаць, што яны ўсё ведаюць, а пачаткоўцы -- лайно.
Насамрэч, асабіста ЧВ вельмі абмежаваны і шмат чаго не разумее.
Напрыклад, ён сьлепа выказваецца за зьніжэньне падаткаў. Маё меркаваньне такое: яго партыя, ПАП, узьнялася і трымаецца толькі закошт штотыднёвай раздаткавай ежы і залацістых 0.5.

Таму я перайшоў у Gentlemen League. Напэўна, гэта часова, але справа ня ў гэтым.

Справа ў тым, што апошні месяц кангрэс невядома як, дзе і калі прымалі і абмяркоўвалі законы. Да таго часу, як я прапанаваў зьнізіць падаткі на квіткі, яны былі такімі:

Відавочна, яны былі проста неадэкватнымі! І нават у гэтай сітуацыі знайшліся 7 чалавек, якія прагаласавалі супраць. Чаму? Проста таму, што прапанаваў гулец-пачатковец?

Рэспубліка -- рэч пасполіта -- голас народа. Прэзідэнт павінен слухаць кангрэс. У кангрэсе павінны слухаць адно аднаго, супартыйцаў, народ.

Таму я абвяшчаю праграму народных апытанак (ПНА). З гэтага часу і далей, важныя рашэньні кангрэса заўсёды будуць суправаджацца народнымі апытанкамі.
Тэма першай апытанкі -- падаткі.

Ты, грамадзянін новага сьвету, колькі ты хочаш аддаваць на карысьць сваёй еДзяржавы? Напэўна спачатку трэба патлумачыць, як падаткі прымяняюцца.

Падатак на працу (work tax) - падатак, які адлічваецца з вас, калі вы працуеце на сваіх кампаніях (зыходзячы з сярэдняга заробку), а таксама калі вы працуеце на чужой кампаніі. Прыклад:

Кангрэсам устаноўлены падатак у 4% на працу. Вы маеце 3 сыравінных кампаніі, 1 збройную і 1 харчовую. Вы таксама ўладкаваны на працу на беларускую кампанію. Сярдні заробак па краіне -- 10 BYR. Ваш заробак -- 20 BYR. Пасьля працы вы згубіце:

1. 60 энергіі
2. 4%(20+10*5)=70/100*4 = 2.8 BYR


Падатак на працу можа прымаць значэньні 1-25 %.

Падатак на дадатковы кошт, ПДК (value added tax, VAT) -- падатак, які адлічваецца з прадаўца, калі ён прадае тавары на рынку. Залежыць ад тыпу тавараў. Прыклад:

Кангрэсам прыняты 5% ПДК на ежу. Гулец Fatigas выставіў на рынак 1000 q5 ежы па кошце 0.5 за адну.
Калі уся ежа будзе прададзена, гулец атрымае 1000*0.5*(1-0.05)=475 BYR, астатнія 25 пойдуць у дзяржаўную скарбніцу.


ПДК можа прымаць значэньні ад 1 да 25.

Падатак на імпарт (import tax) -- такі ж ПДК, але прымяняецца, калі гандляр ня мае грамадзянства краіны, на рынку якой гандлюе. Можа прымаць значэньні ад 1 да (!) 99%.

Зараз, калі вы больш-меньш разабраліся з падаткамі, прыйшоў час вырашаць, колькі ты, грамадзянін еБеларусі, гатовы ахвяраваць дзяржаве на яе узмацненьне -- захоп і ўтрыманьне новых рэгіёнаў, на працу кангрэса, на працу міністэрстваў?

Заходзь сюды, праходзь апытанку, дапамагай еБеларусі!

Трэба дадаць, за апошні тыдзень скарбніца еБеларусі папаўнялася прыкладна на 1300 BYR штодзённа. Калі падвысіць колькасьць грошай, прыходзячых у скарбніцу еБеларусі, можна будзе захапіць больш рэгіёнаў, трымаць іх з дапамогай загадаў, атрымоўваць прыбытак. Таксама можна будзе заключыць больш дамоў аб узаемаабароне, што будзе узмацняць дзяржаўную моц еБеларусі, а таксама дапамагаць вам атрымліваць медалі найміта 🙂

Gentlemen League - прагрэсіўная партыя, якая слухае ня толькі сябе, але і народ.


UP😨 Кожны, хто пройдзе апытанку (пачынаючы з 8:48 па часе eRepublik), атрымае ежу на 650 энэргіі!