Міжнародны конкурс!

Day 2,521, 08:52 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR






Дзень добры, грамадзяне! Вас вітае Міністэрства інфармацыі і культуры Беларусі!

Разам з Міністэрствам культуры і МЗС Літвы мы рады прадставіць новы конкурс, удзел у якім прымаюць гульцы з наступных краін: Літвы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі. Спаборніцтвы будуць складацца з 2 частак. А сама 2 частка уключае 4 секцыі:

1. Агляд і прадстаўленне краін
Будзе вельмі цікава распавядаць пра тую краіну, якую тая ці іншая каманда ведае не так добра, як астатнія краіны (сваю родную краіну будзе немагчыма прадставіць).

Каманда дасылае спасылку на сваю прэзентацыю. Пасля таго, як усе краіны зробяць заданне, будзе выдадзены асобны артыкул з усімі аглядамі краін. Праз каментары грамадзяне будуць аддаваць голас за тую прэзентацыю, якая на іх поглад была лепшай. Увага! Грамадзяне ў каментарах маюць права галасаваць за любую краіну, акрамя той, грамадзянінам якой ён з'яўляецца. Суддзя гульні - akuaba.

2. Гульні:
a) haxball

Удзельнічаюць 7 каманд па 3 чалавекі (+ 1 асоба для замены). Фармат турніру - кругавы. Суддзя гульні - agentas 27

b) Counter-Strike

Як у выпадку з haxball, турнір мае кругавы фармат. суддзя гульні - illex

c) стратэгія (supremacy1914)

Ствараецца асобная комната з мапай і паролем. Усе каманды-ўдзельніцы атрымаюць пароль у адзін час, і гульня пачнецца. Суддзя - illex

d) Purposegames.com.

Гэта спецыяльны сайт, дзе ствараюцца гульні на логіку, кемлівасць.
Суддзя - agentas 27

За кожную падзею краіны будуць атрымліваць балы. Сістэма наступная:
1 месца - 10 балаў
2 - 8
3 - 6
4 - 4
5 - 3
6 - 2
7 - 1

За ўдзел у спаборніцтвах кожная каманда атрымае добрыя падарункі. А тая каманда, што здолее набраць больш балаў, атрымае Гран-пры!





Для рэгістрацыі, паважаны грамадзянін, табе неабходна напісаць сваё імя ў каментарах да гэтага артыкула. Працэс рэгістрацыі будзе ісці 2 дні.




Belarus MoIC