[МЗС] Вакансіі Міністэрства замежных спраў еБеларусі.

Day 2,445, 13:41 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважаныя грамадзяне!

У рамках пашырэння дыпламатычнага корпуса краіны і прыцягнення грамадзян да працэсаў кіравання МЗС Беларусі аб'яўляе конкурс на замяшчэнне вакантных пасад у дыпламатычным корпусе нашай дзяржавы.

Любому грамадзяніну еБеларусі даецца магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі амбасадара ў адной з мноства краін есвета.



Хто такі амбасадар?

Задача амбасадара - спрыянне пабудове «маста» паміж сваёй краінай і дзяржавай знаходжання.

Калі адносіны на афіцыйным узроўні наладжваюцца ўрадамі, то амбасадары адказны за прадстаўленне сваёй краіны замежным грамадзянам, а таксама за інфармаванне сваіх суайчыннікаў.

Амбасадар па сваёй сутнасці з'яўляецца «разведчыкам» у іншай краіне, і яго асноўным абавязкам з'яўляецца напісанне цікавых артыкулаў пра краіну знаходжання.

Якія артыкулы?




Артыкулы бываюць некалькіх выглядаў:

1) Аглядныя

Прыклады:

[МИД] Латвия. Обзорная статья.
[МИД] Словакия. Обзорная статья.

2) Інтэрв’ю

Прыклады:

[MoFA BY] Интервью с Mininuns / Interview with Mininus [RU/EN]
[MoFA BY] Интервью с Soulcraft / Interview with Soulcraft [RU/EN]

3) Пераклады замежных артыкулаў

Прыклады:

[МИД] Обращение президента Португалии (перевод)
[МЗС] Актуаліі замежжа. Ліст МЗС Сербіі да народу Вугоршчыны.

4) Гісторыя краін есвета:

Прыклады:

[МЗС] Аўстралія. Станаўленне.
[МИД] Сербия. Зарождение.

Акрамя таго, амбасадар можа ініцыяваць больш маштабныя інфармацыйныя кампаніі, напрыклад - распрацоўваць і праводзіць «Дні Культуры Беларусі» ў замежнай дзяржаве.

Для гэтага патрабуецца размясціць артыкул ці серыю артыкулаў аб розных баках жыцця Беларусі (як у гульні, так і ў рэальным жыцці) у гэтай краіне.

Прыклад:

[MEN] Dni przyjaźni polsko-białoruskiej (Дні культуры Беларусі ў Польшчы)

Праца амбасадара з'яўляецца творчай, вы вольныя выбіраць і іншыя спосабы дасягнення галоўнай мэты працы - паляпшэньня двухбаковых узаемаадносінаў.




Якую карысць можна атрымаць ад гэтай працы?

Дзякуючы працы ў дыпламатычным корпусе вы зможаце:

1) Зарабіць.

Кожны змястоўны артыкул, апублікаваны амбасадарам у рамках яго працы, ўзнагароджваецца прэміяй. Памер прэміі залежыць ад аб'ёму праведзенай працы і / або тыпу артыкула.

Прэміі выплачваюцца з дзяржаўных сродкаў і могуць здавацца не такімі ўжо вялікімі, але, тым не менш, яны могуць стаць добрай дапамогай пачаткоўцу.




2) Даведацца аб становішчы ў есвеце.

Адзін з самых простых спосабаў хутка разабрацца ў геапалітычных хітраспляценнях еРэпаблік - гэта, безумоўна, праца амбасадарам.

3) Знайсці новых сяброў у іншых краінах і павысіць ўзровень валодання замежнай мовай.

Праца амбасадара прадугледжвае неабходнасць рэгулярных зносінаў з замежнымі грамадзянамі, прадстаўнікамі ўрадаў і партый іншых краін.

Ангельская мова з'яўляецца ўніверсальным сродкам зносінаў. Але ў выпадку, калі вы валодаеце любой іншай замежнай мовай, вы можаце дамагчыся вялікіх поспехаў, працуючы амбасадарам у той краіне, дзе гэтая мова зьяўляецца роднай.




4) Заявіць пра сябе.

Вы можаце ў поўнай меры праявіць сваю крэатыўнасць, камунікабельнасць і лідэрскія якасці.

Праца амбасадарам - лепшы спосаб для пачаткоўца хутка праявіць сябе і зрабіць палітычную кар'еру.

Мы прапануем вам паспрабаваць рэалізаваць сябе ў адным з самых складаных і цікавых складнікаў гэтай гульні - у дыпламатычнай сферы!

Калі вас зацікавіла вакансія, і вы хочаце паспрабаваць свае сілы ў гэтай працы, калі ласка, запоўніце гэтую форму.

Да сустрэчы ў кабінетах МЗС!