[Партыя Аматараў Піва] Чытай сюды, братка!

Day 2,437, 06:27 Published in Belarus Belarus by zhenjan
Хэй-хэй, братка-беларус, а ты адкуль крочыш увесь такі дзёрзкі? А ці не паблытаў ты сваё сталае мейсца жыхарства зь мясцовымі ландшафтамі? Ладна, ня сікай у штонікі, а лепш сядай на картаны ля нас - пагамонім крыху за е-жыцьцё з табой па-пацанску...
Чоткая машына - чоткія дзеўкі!

Вось скажы нам, братка, чо табе трэба ў е-жыцьці? Ну там бэха-сімёрка, мабілка-айфон, дзеўка чоткай зьнешнасьці - гэта ўсё зразумела й ня дзіва для непрызнаных герояў панэльных шматпавярховікаў… А вось, чуеш, каб было добра ня толькі табе, а каб і ўвесь народ ебеларускі мог за тваю непахісную пазыцыю паважаць цябе, а тутэйшыя алкашы, колерам скуры больш падобныя да паланёных у Зоне 51 іншаплянэтнікаў, радасна клікалі за свой столік ды налівалі поўны келіх найсмачнейшага ў сьвеце напою - рарытэтнага віна “Крыжачок” за такога ўсенародналюбімага грамадзяніна? Ня ведаеш? Навука ня піва - ў рот не ліецца.
Дык ня чухай, братка, патыліцу, а трымай гатовы адказ на ўсё твае экзістэнцыйныя пытаньні, бо Партыя Аматараў Піва кепскага ня раіць. Чо мы хочам? А вось чо:

1. Беларусь, Свабода, Піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі зь левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


Як і раней нашая праграмная праграма праграмней за ўсе іншыя праграмы:

Унутрыпартыйная палітыка: транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая падтрымка шэраговых сябраў партыі піўнымі магнатамі. Партыйная цыцка вялікая як дзірка ў кішэні гаротніка - мы пракормім усіх ахвочых!

Нізкія падаткі. Ня трэба плаціць дзяржаве таго, што яна не зарабіла. Заможныя гульцы - заможная краіна, а заможная краіна заўжды будзе моцнаю. Мы не дамо абдзіраць як ліпку жыхароў еБеларусі!

ПАП выступае супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку ды якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай. Не перашкаджайма нябачнай руцэ рынку калупацца ў патрэбных й непатрэбных мейсцах!
Ён таксама вадзіў ботаў
Мы супраць ботаў, мультоў і іхных хітрамудрых уласьнікаў. Мультаводу ў лычыну з нагі дай зубатычыну! Нам такая гульня непатрэбная!
З намі твая тара пустой не застанецца!

Вайна ад сьвітаньня да заходу! Ваюй да апошняга ўздыху! Ня можаш ваяваць? Плюнь ворагу ў нахабнае рыла!

Зьнешняя палітыка: еБеларусь ад мора да мора! Праклятыя жыдамасоны высмакталі ўсе моры вакол нашых межаў, але мы не здаемся! Неўзабаве пад асабістым кантролем асабістых кантралёраў мы распачнем дзейсьніць новы праект па павароце сыбірскіх рэкаў у бок Беларусі!

Штопятнічная карчма "Зламаны рог". У гэты дзень тыдню пан старшыня ўласнаруч адчыняе дзьверы сваёй карчмы наўпрост у партыйным шаўце ды шчодра частуе ўсіх, каго душыць смага, а трубы гараць, кухлікамі піва, зваранага зь Любоўю і Надзеяй.


Беларуская мова. Ужывай матчыну гаворку ўдзень і ўначы, уранку ды ўвечары! Так бяз гвалту і прымусу станеш, братка, беларусам!

Мы за адчыненнае грамадзтва, зразумелую й сумленную палітыку. ПАП супраць хамаў й хамства ў гульні. Сьвіноце забясьпечым дбайны клопат й сьвежую саламіну ў хлеве!

Пашпартны кантроль. Адчыняем дзьверы для этнічных ебеларусаў і ўсіх замежнікаў, хто гатовы працаваць разам з намі поплеч на карысьць еАйчыны. Лупім дзвярыма па пысе тым, хто лезе "дапамагаць" нам, калі “вы прыпёрліся, а мы вас не чакалі”.

Далучайся да Партыі Аматараў Піва, калі падзяляеш нашыя прынцыпы:

1. Свабода ад прымусу
2. Узаемадапамога
3. Разнастайнасьць
4. Роўнасьць
5. Братэрства


Мы ня робім выгляд, што маем "адзіна правільны курс" партыі, якому павінны падпарадкоўвацца ўсе чальцы, бо ён мае характар рэкамендацыі, парады і не зьяўляецца абавязковым для выкананьня. Для нас перад усім свабода, раўнаважкая са свабодай іншых людзей. У нас разнастайныя гледзішчы не прыціскаюцца, бо кожны мае аднолькавае права голасу. Мы робім тое, што лепш для нас усіх, а значыць лепш і для самой краіны.

Ну што, братка, усё вагаешся ці сядзець табе й далей на картанах або ўзьняцца ды крочыць поплеч з намі? Даведайся ў іншых півавараў што рушыла імі, калі яны зрабілі свой ўласны выбар на карысьць Партыі Аматараў Піва:

“Аватара спадабалася. Піва, свабода.”

“Вы мне показались самыми адекватными просто.”

“Арыентацыя. Колькі яшчэ белоруссіянамі будзем?”

“Мой сябра ў гэтай партыі.”

“Памятаю ПАП яшчэ ў РЖ. Акрамя таго, партыя прываблівае максымальнай дэмакратычнасцю і адкрытасцю…”

“Chorny Wojna пригласил меня.”

“Хм... Я просто люблю пиво! Я я далек от партийных игр! Также она, наша партия, ненавязчива!”

“Заяўленыя нацыяналізм кансэрватызм ды анархізм.”

“Халяўнае піва! 🙂 Самая добрая партыя без усякіх перакосаў у правы ці левы бок.”



“Даўным-даўно я атрымаліваў зброю ад партыі цэлы месяц. Гэта і прывабіла)))”

“Бо гэта партыя сапраўдных патрыетаў з залатой адзнакай якасці!”

“Мяне прывабіла анархісцка-цэнтрысцкая напраўленасць. З цягам часу, калі я пазнаў партыю лепш, мне ўвогуле спадабалася лінія якой мы прытрымліваемся. Ёсць тут нейкая сваяцкасць, дабрата і душэўнасць. Ну і таксама спадабалася назва і вожык 🙂

“а) анархічная скіраванасьць партыі, што для мяне, як ідэйнага анарха РЛ, вельмі істотна. І ў адрозненні ад іншых партыя аказалася анархічнай не толькі на паперы, то бок мяне прываблівае высокая ступень свабоды, якую мае кожны чалец і гэта на фоне ўзаемадапамогі і дастаткова цёплай атмасферы.
б) прыгожы лёзунг (Беларусь, свабода, піва), які з большага супадае з маім сьветапоглядам.”

“Вясёлая назва, якая ўтрымлівае слова "піва".”


“Ну карочы када Казік тока прыйшоў у гэты свет, яму трэ было некуды ўступіць кроме гаўна, шота ціпа партыі, каб збоку не вісеў і не ціснуў папрок у выглядзе "ты беспартыйны". Ну карочы я спачатку ўступіла Казіка ў НФ, але неяк перад партыяй узнікла пагроза затошвання, рэкамендавалі выходзіць ды далучацца да іншых, да ПАП асабліва. ну я карочы да ПАП, шо рэальнай была, цалкам дадатна стаўлюся і піва цалкам люблю, такшта ўступіла, а тутака шчэ выявілася, шо вы часам золата на піва даяце, навогул лайтовыя і гумарныя чувакі вродзе, карочы я падумала, шо эта ціпа судзьба.”

І галоўнае, чуеш, братка...

З намі Піўны бог!