Рэанімацыя Беларусі, крок першы

Day 2,401, 05:01 Published in Belarus Belarus by Konnik Pahoni
CSRF attack detected...


Апошнім часам шмат артыкулаў друкуецца наконт сытуацыі з еБеларускім кам'юніці. Сытуацыя такая: яно сьпіць. Чым жа гэта абумоўлена?

Палітыка eRepublik Labs Limited наконт рэклямы палягае на тым, што любы гулец можа атрымаць унутрыгульнявую галду бясплатна, закошт рэферальнай сыстэмы. Замест таго, каб працаваць у іншым мейсцы і набываць галду за грошы, гулец можа працаваць на Erepublik Labs і атрымоўваць галду бясплатна. Гэтая праца -- рэкляма: спам форумаў і сацсетак рэферальнымі спасылкамі, запрашэньне рэальных сяброў у гульню і г.д.

Але чаму ў выпадку з еБеларусьсю гэта не працуе? Гэта тлумачыцца тым, што ў такой сыстэме рынак падзелены на лякальныя рынкі, па тэрытарыяльна-моўнай прыкмеце. Такім чынам, калі ў Беларусі будзе назірацца крызіс прытоку гульцоў, Erepublik Labs на гэта можа не рэагаваць, таму што беларускі рынак лякальны і не прыносіць вялікага прыбытку.

Крызіс у нашым выпадку абумоўлены тым, што ў гульні засталіся "старажылы", якім ужо не цікава атрымоўваць галду за рэферальны спам ці займацца рэклямай гульні. Яны маюць добрую пазыцыю ў еБеларусі і іх гэта задавальняе. Як вынік: няма прытоку гульцоў і мы знаходзімся пад еАлбанскай акупацыяй.

І мяне дзівіць, што некаторыя гульцы намагаюцца зьмяніць сытуацыю стварэньнем унутрыгульнявых конкурсаў і кантэнту. На маю думку, нам патрэбны знешні штуршок.

Я прапаную наступны плян:
1. Распрацоўка артыкулу
2. Збор сродкаў для яго публікацыі на сайце nn.by

Сайт прапануе наступныя тарыфы для рэклямных артыкулаў:

Такім чынам таксама трэба вызначыцца з тыпам артыкулу (з фота\без, рубрыкай на сайце).
Пасьля трэба будзе даслаць гэты артыкул на іншыя рэсурсы і праспаміць беларускія форумы і суполкі Ўкантакце.

Чаму менавіта НН? Таму што гэты сайт займае першае месца ў Беларусі па наведвальнясьці сярод беларускамоўных рэсурсаў. Таму што гэты сайт дастаўляе больш патэнцыйных гульцоў, чым іншыя. Таму што гэты сайт прапануе публікацыю рэклямных артыкулаў.
Спачатку трэба стварыць артыкул. Пачатковая матывацыя складае 50. Усе зацікаўленыя ў разьвіцьці еБеларускага грамадства могуць ахвяраваць на гэтую справу больш. Першапачатковыя 50 галды, думаю, выдзелім з еБеларускага бюджэту (здаецца, зараз уся галда на еБеларусбанку). Калі не -- я выдзелю з уласнай кішэні.

Умовы конкурсу:
1. Артыкул павінен быць на беларускай мове, з выявай ці без
2. Пасьля таго, як назьбіраецца 5 артыкулаў, але не раней за 1 ліпеня, пераможца будзе абраны усеагульным галясаваньнем.
3. Артыкулы ў вольным фармаце дасылайце на электронную пошту yaptro@gmail.com са спасылкай на гульнявы профіль.
Далей будзем зьбіраць грошы на публікацыю артыкулу з магчымасьцю данэйціць галду.
Крытыка, прапановы, пажаданьні -- у камэнты.

Зробім еБеларусь мацнейшай разам!