Repost [Конкурс] Міс Лета 2013 eСвету: Here Comes The Sun

Day 2,095, 06:52 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Конкурс на лепшую прыгажуню лета 2013 года!



[Belarusian]

Паважаныя хлопцы ды дзяўчыны,

Лета ідзе шпаркімі тэмпамі,

Гэта - вельмі добры час для атрымання асалоды ад жыцця, добрых успамінаў за мінулы час, а таксама надзеі, што зіма надыходзіць не так хутка, як здаецца.

Так, мы ведаем пра гульню. Заходзім каб ваяваць, ваяваць, атрымліваць вопыт у стратэгічным плане. Разам з тым, мы ўсё-ткі спадзяемся на тое, што сацыяльны аспект гульні яшчэ жыве і будзе жыць доўга. І пошукі прыгажуні змогуць адрадзіць былую зацікаўленасць да конкурсу.

Панства, запрашаем прыгожую палову насельніцтва да ўдзелу ў міжнародным конкурсе за тытул самай лепшай прыгажуні е-свету. Спадзяемся, што знойдзем дзяўчыну, чые прыгажосць, светапогляды і энтузіязм стануць сімваламі лета, стануць крыніцай натхнення для кожнага з нас.

Конкурс будзе праходзіць у кожнай з краін, тым самым пераможцамі стануць кожная з удзельніц! Спадзяемся, што тая дзяўчына, што пераможа, будзе сімвалізаваць лета і натхняць нас, як сонейка ў блакітным небе. "Надыходзіць сонейка". Сапраўды 🙂

Каранацыя і галасаванне за дзяўчын з розных краін будуць рэалізаваны спецыяльнай цырымоніяй.



Агульныя правілы:

- Дзяўчыны гуляюць у Ірэпаблік.
- Для ўдзелу ў конкурсе прэзідэнты краін маюць магчымасць напісаць ліст-заяўку дырэктару OCB Productions.
- На фінальным этапе конкурсу дзяўчыны афіцыйна прадстаўляюць сваю краіну.
- У фінальнай частцы конкурсу толькі 1 дзяўчына прадстаўляе 1 краіну.
- 1 этап - нацыянальны.
- Прадстаўнік OCB Productions дапамагае пры арганізацыі этапаў на нацыянальным узроўні.
- Намінацыя будзе ў 4 катэгорыях.
- "Місс бікіні" - конкурс па жаданню.
- Узнагарода: 100 золата (мінімум)(
- У залежнасці ад таго, якім будзе фінальны прызавы фонд, колькасць намінацый можа быць павялічана.

Для кантактаў (пану Valentinych): Галоўны менеджэр OCB Productions: Karl von Lautaro (http://www.erepublik.com/es/citizen/profile/6211533)



НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОНКУРС

Умовы:

- Дзяўчына, якая гуляе ў Ірэпаблік
- Дзяўчына, якая на момант конкурсу мае пашпарт е-Беларусі

Для пачатку рэгістрацыі напішыце мне ў гульні, ці ў Skype: eugene_just

Фонд нацыянальнага этапу: 70 голд




Шаўт:

[Конкурс] Міс Лета 2013 eСвету: Here Comes The Sun
http://www.erepublik.com/en/article/2303604/1/20