[ZmicerU] Час змен для еБеларусі (перадвыбарчы артыкул)

Day 2,480, 02:16 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю, сябры!

Я, ZmicerU, хачу прапанаваць кожнаму з вас праграму змен, якая павінна дапамагчы нашай краіне выйсці з дрэннага становішча.

Чаму я іду на выбары?
Глядзець на тое, што адбываецца ў еБеларуси няма больш сіл. Краіну завялі ў тупік! Да ўлады прыйшлі прайдзісветы. Краіне патрэбны змены!

Крыху пра сябе.
Ужо больш за два года я гуляю ў eRepublik. За гэты час я набыў некаторы досвед, займаючы пасады Старшыні партыі Нацыянальны Фронт, Міністра Адукацыі, Міністра Інфармацыі, кангрэсмена, Спікера Кангрэса, пасла ў розныя краіны. Выконваў абавязкі Прэзідэнта еБеларусі пасля імпічу ў маі. Я з'яўляюся перакладчыкам гульні на беларускую мову і гульнявым ментарам, Амбасадарам eRepublik.



Знешняя палітыка - галоўны пункт маёй перадвыбарчай праграмы. Я і мая каманда прапануюць кардынальна змяніць наш знешнепалітычны вектар. Пара выйсці з альянсу ЛЕТА, які не можа дапамагчы нам. Выбар сербскага напрамку знешняй палітыкі быў памылковым першапачаткова. Мы цалкам акружаны краінамі з іншых альянсаў, варожых да ЛЕТО. Пры такім раскладзе мы асуджаны на доўгі выпіл. Няма рэгіёнаў - няма кангрэсу - працягваецца дзеянне высокага падатку на працу - працягваем пералічваць свае грошы ў чужой бюджэт. Нам гэта трэба? Хачу адзначыць, што мы будзем не першыя, хто пакінуў ЛЕТО па падобных прычынах.

А што далей? А далей пачынаецца перыяд перамоў з нашымі суседзямі і краінамі Сірыуса аб пераходзе пад іх крыло, што дапаможа вызваліць нашы рэгіёны.

Кіраваць МЗС еБеларусі будзе дасведчаны гулец, які неаднаразова займаў такую ​​пасаду,спадар F.Simple. Несумненна, важным фактарам у працы МЗС стане аднаўленне пасольскага корпуса.



Прэм'ер-міністр - ZmicierKK
Ён будзе каардынаваць працу міністэрстваў і распараджацца дзяржаўнай казной.

Міністэрства абароны
Міністр абароны - Alexey Z III.

Галоўная задача для МА - каардынацыя нашых вайсковых атрадаў. Для гэтага будует створаны каардынацыйны чат МА, у які будзе ўключана кіраўніцтва найбуйнейшых беларускіх атрадаў.

Плануецца пачаць фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту найбуйнейшых беларускіх ваенных атрадаў, прапарцыйна нанесенаму імі дамагу. Фінансаванне будзе невялікае, але гэта павінна хоць крыху дапамагчы нашым атрадам.

Міністэрства адукацыі
Міністр - Vital375
Міністэрства адукацыі не працавала ў апошні месяц. Таму галоўнеая задача для міністра - аднавіць працу міністэрства, пачаць друкаваць дзяжурны артыкул з раздачай для пачаткоўцаў. Патрэбна распачаць падрыхтоўку да ББ.

Падчас акцый будзе праведзена крэдытаванне маладых гульцоў.

Міністэрства інфармацыі
Мiнiстр - Kobby88 , віцэ-міністр - NiRuski
Перад новым скаладам мінстэрства ставіцца задача штотыднёвага асвятлення падзей у краіне і свеце.

Запрашаем іншых гульцоў у нашу каманду!



Кожны з нас робіць важны выбар, бо дзейнасць прэзідэнта ў гэтым месяцы не будзе абмяжоўвацца кангрэсам. Таму ад нас залежыць якім будзе гэты месяц. Месяц развіцця або яшчэ адзін месяц застою? Выбар за табой!

Але ведай, што змены непазбежны!