[Nezalezhnaya Belarus] Праграма партыі

Day 1,982, 11:36 Published in Belarus Belarus by PaulFromMinsk


Беларусь Незалежная

Беларусь павінна прытрымлівацца сваіх інтарэсаў.

Беларусь Разважлівая

Нельга кідацца ў авантуры кшталту вайны з Расіяй (яны нам не ворагі), тым больш калі застаецца пагроза венгерскай акупацыі.
Менш эмоцый, больш прагматызму ў знешняй і ўнутранай палітыцы.
Мы не павінны дазволіць каб спрэчкі аб развіцці краіны перашкаджалі галоўнаму - дамагчыся максімальнага развіцця еБеларусі.


Беларусь Дэмакратычная

Мы супраць выкарыстоўвання ботаў у палітычным жыцці - улада павінна абірацца народам.

Беларусь Адкрытая

Мы не падтрымліваем цкаваньне гульцоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі еБеларусі а ў рэальным жыцці не жывуць у Беларусі.
Людзей трэба ацэньваць па іх справах а не па пашпарце. Мы вітаем таленавітых журналістаў, дзейных міністраў і паслоў з іншых краін.
У той жа час лічым неабходным абмежаваць выдачу пашпартоў замежным туклікерам. Асабліва калі яны плануюць заставацца ў замежных атрадах.
Прыярытэтным павінна быць вяртанне РЛ-беларусаў на Радзіму.

Беларусь Беларускамоўная

Ты марыш аб тым каб усе беларусы размаўлялі беларускаю?
Прыніжаючы рускамоўных суайчыннікаў ты робіш толькі горш - яны будуць успрымаць мову як нешта варожае да іх. Глядзі не на мову якой карыстаецца твой суразмоўца, глядзі на самога чалавека. Пакінь пасля сябе рускамоўнага чалавека які пазітыўна настроены да мовы.
Хай ужыванне роднай мовы будзе прыкметай людзей адукаваных, людзей з рознабаковымі інтарэсамі, людзей паважаючых чужыя погляды, ...
Раней ці пазней стане магчымай дзяржаўная праграма падтрымкі роднай мовы і пры такіх умовах яна дасць лепшы эфект.

Беларусь Русскоязычная

Ты вырос почти не зная белорусского языка и тебе неудобно воспринимать на нем информацию?
Неудобно как раз потому что вокруг не хватало "мовы" - сад, школа, институт, родители дома и друзья во дворе, газеты-журналы-ТВ-фильмы - почти всё на на русском.
Есть люди которые по разным причинам всё равно стараются говорить на мове.
Не торопись их осуждать, брат. Это твои земляки, кстати хорошие люди в основном - не идут по лёгкому пути, имеют принципы, ...
Попробуй ответить им на мове. Первый раз будет тяжело, но это как с отжиманиями ...

Галоўная каштоўнасць у гульні - актыўныя гульцы.
Калі вы лічыце сябе такім і вам падабаецца нашая праграма - запрашаем вас у шэрагі нашай партыі і будзем працаваць разам.

Напішыце PaulFromMinsk ці Green4x прыватнае паведамленне і яны дададуць вас у наш партыйны skype-чат (толькі тэкст).

Таксама мы рады бачыць у сябе тых хто падзяляе нашыя прынцыпы, але па нейкіх прычынах не гатовы гуляць актыўна.