Перамаглі тады – пераможам сёння!

Day 1,754, 02:05 Published in Belarus Belarus by Kobby88

Віншую Вас, паважанае спадарства, з Вялікім нашым нацыянальным святам!!!

Бітва пад Воршай 8 верасня 1514 года – зараз класіка сусьветнай вайсковай навукі. Дзякуючы вайсковаму таленту вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага, дзякуючы смеласці і адданасці Радзіме шляхты і простых ваяроў, дзякуючы, нарэшце, артылерыі (у той час самай моцнай, напэўна, ва ўсёй Еўропе (ракеты і базукі))), наша 30-тысячнае войска здабыло бліскучую перамогу над 80-тысячным войскам маскоўскага князя.

Час ідзе, але ніколі мы не маем права забываць, што шчасце жыць на нашай зямлі, шчасце гадаваць нашых дзяцей у міры і спакоі, гэта здабытак нашых прадзедаў, дзядоў, бацькоў…

Цяпер для нашай еКраіны цяжкія часы. З захаду наступаюць еБалты, (хай памятаюць, што такое славянская каланізацыя))) І мы вернемся да іх))) З вялікай цяжкасцю мы трымаем нашую Радзіму, але аддаць за яе ўсё ці памерці – гэта ўсё. Іншага шляху няма, каб захаваць сваю годнасць. А той- хто яе захоўвае – не памірае!

І напрыканцы эпітафія з надмагілля Астрожскага: “…для калек ён пакінуў шпіталі, для дзетак – школы, для людзей рыцарскіх палашы з дзідамі у Марсавай Акадэміі…”

Гэта напамін пра тое, што беларускі ваяр – гэта рыцар. Ваюючы ў чужой краіне, ён ідзе на мужчыну са зброяй, да жанчыны – з кветкай, да дзіцяці – з цукеркай, а да старога – з паклонам.

P.S. Нам не трэба чужога – мы возьмем сваё!

Усім беларусам у адныя рукі па танку. І пакармлю троху)))
Вотаем і каментуем.