[Nacyjanalny Front] Праграма кандыдата ZmicerU

Day 1,851, 12:21 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Вітаю, шаноўнае спадарства!
Я, ZmicerU, вырашыў балатавацца на пасаду Старшыні партыі Нацыянальны Фронт.


Трохі аб сваім еЖыцці. Дзень майго еНараджэння 21 жніўня 2012 года. З першых дзён гульні імкнуся актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны. У верасні з'яўляўся паслом еБеларусі ў еЗША і еІрландыі. У кастрычніку (не вельмі ўдала) узначальваў Пасольскі корпус еБеларусі, стаў адным з ініцыятараў стварэння Рады НФ і адным з яе першых членаў. У лістападзе ўключыўся ў каманду KittyKet і стаў Міністрам Інфармацыі і Культуры еБеларусі. У канцы лістапада стаў кангрэсмэнам. У дадзены момант - Выконваючы абавязкі Спікера Кангрэса еБеларусі. Бягучая партыйная пасада - Саветнік.
Гэтыя выбары можна назваць унікальнымі. У гэты раз будзе сапраўдная канкурэнцыя. Наш нязменны лідар Eugene Just ІІ вырашыў выйсці на адпачынак і даць дарогу маладым. Гэта вельмі добра, бо нішто не павінна застойвацца. Сёння мы з'яўляемся кіруючай партыяй. Але колькасць нашых прыхільнікаў памяншаецца. Трэба нешта прадпрымаць. Зараз у нашай партыі ёсць лозунг "Крочым наперад!", аўтарам якога я з'яўляюся. І я хачу, каб гэты лозунг сапраўды ўвасабляўся ў жыццё, але захоўваючы ўсё лепшае, што створана папярэднімі кіраўнікамі партыі.
Тэзісы маёй праграмы:

- Вялікая краіна - моцная краіна
Сёння ідзе памяншэнне колькасці жыхароў еБеларусі і членаў нашай партыі. Таму сёння партыі трэба стварыць працоўную групу па правядзенні новага Бэйбі Буму. Галоўным яго аспектам павінна стаць не колькасць, а якасць. Адразу пасля прыходу ў гульню пачатковец павінен быць акружаны ўвагай і клопатам з боку старэйшых таварышаў. Каб ён не страціў цікавасць да гульні трэба праводзіць сацыялізацыю дадзенага гульца (ўключэнне ў скайпачаты і т. п.). Гэты праект варта праводзіць у цесным супрацоўніцтве з МінДэмам.

- Рада Нацыянальнага Фронту - апора партыі
Сёння ў партыі існуе Рада Нацыянальнага Фронту. Хутка адбудуцца першыя выбары членаў Рады. Роля Рады ў партыйным жыцці павінна павялічвацца. Яна павінна стаць апорай Старшыні партыі і галоўным арганізатарам партыйнай жыцця. Рада павінна стаць кансультатыўным органам, а не ўпраўляючым (гэта паказаў нам горкі вопыт эксперыментальнага складу Рады). Калі вы вылучыце мяне Старшынёй партыі, то я змяню палажэнне аб Радзе і паспрабую арганізаваць яе зладжаную працу.

- Кандыдат у прэзідэнты - твар партыі
Нам варта адказна падыходзіць да выстаўлення кандыдата ў прэзідэнты ад нашай партыі. Трэба ўлічваць і меркаванне Рады і радавых членаў партыі па гэтым пытанні. Але вырашальнае слова павінна быць за Старшынёй партыі.

- Выбары ў Кангрэс - адлюстраванне паспяховасці партыі
На гэтых выбарах наша партыя страціла некалькі адсоткаў галасоў у параўнанні з папярэднім перыядам. Гэта трэба выпраўляць. Адказней трэба падысці да фарміравання партыйнага спісу і партыйнай агітацыі. Зноў жа горкі вопыт паказаў, што большасць маладых кангрэсмэнаў ад нашай партыі спраўляюцца са сваімі абавязкамі не вельмі добра. Таму ў Кангрэсе павінен быць прадстаўлены пласт і партыйцаў-старажылаў. Кангрэсмэнам нашай партыі трэба больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці Кангрэса, а не проста бяздумна тыкаць на кнопкі. Пры фарміраванні партыйнага спісу варта ўлічваць меркаванне Рады. Члены партыі. якія сталі кангрэсмэнамі павінны пералічваць 2 голд на партыйныя патрэбы (раздачы, конкурсы, прэміі). Кантроль за расходаваннем сродкаў трэба ўскласці на Раду. Да парушаючых дадзеныя ўмовы павінны быць ужыты санкцыі.

- Творчыя партыйцы - залог партыйнага поспеху
Варта больш надаць увагі радавым партыйцам. Трэба слухаць іх ідэі і прымаць да ўвагі. Лічу мэтазгодным правядзенне розных унутрыпартыйных і агульнадзяржаўных конкурсаў. Варта заснаваць розныя ўзнагароды і намінацыі, па якіх узнагароджваць праславіўшыхся грамадзян еБеларусі.

- Наша сіла - у адзінстве!
У нашай партыі існуе раздробленасць, падзел на розныя палітычныя лагеры. Гэтага не павінна быць у моцнай партыі. Мы павінны аб'яднацца! Інакш усе нашы ідэі асуджаны на правал.

У мяне ёсць шмат ідэй. І я хачу ўвасабляць іх разам з вамі. Але вырашаць толькі вам.
Зрабіце свой выбар. Зрабіце яго правільна!


ZmicerU