[Nacyjanalny Front] ZmicerU - перадвыбарчая праграма

Day 2,124, 21:33 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Шмат падзей адбылося ў еБеларусі за год. І заўсёды партыя Нацыянальны Фронт прымала актыўны ўдзел у вызначэнні далейшага лёсу краіны. НФ - гэта партыя, якая змяніла гісторыю еБеларусі. НФ - гэта партыя, якая падарыла краіне мноства выдатных людзей. НФ - гэта партыя, якая "ўзгадавала" у сабе дзве буйныя партыі з ТОП-5...

А што цяпер? Так, мы яшчэ першыя ў спісе партый, але галасаванне на выбарах у Кангрэс не дало нам перамогі. Мы ахвяравалі сабой, каб не дапусціць ТО ў Кангрэс , раскідаўшы нашых партыйцаў па розным партыям.

Трэба нешта рабіць.

Партыйная праца. Трэба аднавіць партыйную працу: артыкулы, віктарыны, раздачы. Трэба запрашаць маладых і перспектыўных гульцоў у Раду НФ, каб яны атрымлівалі досвед працы ў камандзе, выканання заданняў.

Пошук ідэі. Мы страцілі нашу ідэю. Ідэю, якая рухала нас, натхняла. Мы дасягнулі таго, за што змагаліся. Трэба паставіць перад сабой новыя мэты, не менш грандыёзныя чым раней.

Кангрэс. Трэба больш адказна падыходзіць да фарміравання партыйнага спісу на выбарах у Кангрэс. Недзе трэба даць дарогу зарэкамендавалым сябе пачаткоўцам.

А што ж трэба яшчэ? Тваё жаданне! Твая актыўнасць! Твая творчасць!

Выходзь з спячкі! Уступай у нашу каманду! Галасуй за перамены!

ZmicerU

P. S.: Заклікаю маладых партыйцаў зняцца з выбараў Старшыні Партыіі Нацыянальны Фронт, каб не ўзнікла пагрозы ТО партыі. Вы павінны разумець, што вашы шанцы мізэрныя, а проста так раскідвацца галасамі ва ўмовах замежнага ТО мы не можам. 19 кандыдатаў - гэта перабор.