[Nacyjanalny Front] Прывітанне, новыя грамадзяне еБеларусі!

Day 1,982, 15:22 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

Мы рады бачыць цябе ў е-Свеце! Партыя Нацыянальны Фронт віншуе цябе з тым, што ты стаў грамадзянінам еБеларусі.

Нацыянальны Фронт - найбуйнейшая партыя віртуальнай еБеларусі! Шмат былых Прэзідэнтаў еБеларусі вылучалася ад нашай партыі. У нас самая вялікая фракцыя ў Кангрэсе. Ужо больш за паўгода мы працуем на карысць еБеларусі і яе жыхароў.

Для таго, каб лепш пазнаёміцца ​​з нашай партыяй, яе ідэямі і задумамі, прачытай наш Маніфест.

I Агульныя палажэнні:
1. Партыя будзе трымацца нацыянал-ліберальнай ідэалогіі.
2. Галоўная задача партыі - праца на карысць еБеларусі і яе народу.
3. Маніфест партыі будзе выконвацца шляхам партыйнай працы, працы ў Кангрэсе і Урадзе еБеларусі.
4. Мы будзем супрацоўнічаць з блізкімі нам ідэалагічна партыямі за мяжой.

II Палітыка:
1. Мы лічым, што прэзідэнтам краіны можа быць беларус не толькі па нацыянальнасці, а па пачуццях, па адносінах да іншых. Калі чалавек падтрымлівае ідэю дабрыні, шчырасці да беларускай суполцы ін-гейм, калі ён прапагандуе выкарыстанне бел. мовы паўсюль, калі ён будзе культурным, паважлівым, то яго варта абіраць у прэзідэнты. Прэзідэнт - сімвал краіны, і ён павінен быць прыкладам для народа. Мы не будзем супраць дапамогі замежных грамадзян нашай краіне аж да працы на такіх уплывовых пасадах, як Міністр абароны або Міністр замежных спраў.
2. Кангрэсменам ад партыі Нацянальны Фронт можа быць актыўны, дасведчаны гулец, кандыдатура, якога не дыскрэдытуе партыю.
3. У знешняй палітыцы партыя будзе арыентавацца на альянс TWO і выступаць за паслядоўную інтэграцыю ў яго.

III Рада Нацыянальна Фронту:
1. Рада Нацыянальнага Фронту - кіруючы орган партыі, які створаны для дэмакратызацыі кіравання ў партыі і вырошчвання новых кадраў.
2. Кожны месяц 25 чысла праходзяць выбары ў Раду.

IV Адукацыя, мова, гісторыя:
1. Партыя НФ будзе праводзіць праекты па навучанні маладых гульцоў, дапамогі ім рознымі раздачамі.
2. Для маладых гульцоў заўсёды бузе адчынена “Школа моладзі”/
3. Партыя выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйнай і неафіцыйнай прэсе краіны.
4. Мы любім сваю гісторыю і ганарымся ёю, ад паганскіх часоў і да сённяшняга дня. Рада партыі будзе пісаць артыкулы і віктарыны на тэму беларускай гісторыі.


Сёння, калі ў гульню прыйшло мноства новых беларускіх гульцоў, мы адраджаем ў новым фармаце "Школу моладзі НФ".
Стаць вучнем нашай школы можа новы гулец, які знаходзіцца ў партыі Нацыянальны Фронт (каб уступіць у партыю трэба дасягнуць 13 ўзроўня).
У Школе будуць выкладаць выдатныя выкладчыкі - адны з лепшых какждый ў сваёй сферы.
Усе навучэнцы Школы будуць атрымліваць забеспячэнне ежай і зброяй на тэрмін навучання ў Школе.
Мы чакаем цябе ў "Школе моладзі НФ"!


Цяпер, калі ты пазнаёміўся з нашай партыяй, выбар "уступаць ці не ўступаць у нашу партыю" за табой. Але нягледзячы на тое, які выбар ты зробіш, мы жедаем табе заўсёды заставацца годным чалавекам, сапраўдным грамадзянінам еБеларусі!

Усім новым гульцам еБеларусі не ніжэй за 18 ўзровень, якія прыйшлі ў гульню не раней за 22 красавіка, наша партыя дорыць падарунак у выглядзе камплекта маладога байца - 125 q2 ежы і 4 q7 танка. Для таго, каб яго атрымаць пакінь каментар пад гэтым артыкулам!

Нашы партыйцы Hyena Black, Tadeush Kosciushko, ValdemarButor,KittyKet, Kobby88, я ZmicerU - да каго ты можаш звярнуцца.

Калі ўзнікнуць пытанні ці спатрэбіцца дапамога, то пішы! Не саромейся. Мы заўсёды будзем рады дапамагчы.

Крочым наперад!
Старшыня партыі
ZmicerU