[Nacyjanalny Front] У гонар слаўных падзей!

Day 1,980, 13:47 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. У гэты дзень на Рыначнай плошчы Кракава быў агалошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — Вышэйшую народную раду. 24 красавіка 1794 г. была ўтворана і Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага, якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. Фактычна гэта пачатак паўстання на Беларусі!


У гонар гэтага наша партыя Нацыянальны Фронт праводзіць раздачу танкаў жыхарам еБеларусі.

Кожны жыхар еБеларусі, які прагаласаваў і пакінуў у каментарах нумар вота атрымае 3 q7 танка. Жыхар еБеларусі да 27 узроўня ўключна, які выканаў усе умовы атрымае 6 q7 танкаў!
Партыйцы, вылучайце свае кандыдатуры ў Кангрэс і Раду НФ!
Крочым наперад!


Старшыня партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU