[CP] Інаўгурацыйны

Day 2,513, 02:56 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю, сябры!

Дзякуй за падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах. Спадзяюся, што гэты месяц будзе плённым. Хачу пазнаёміць вас са сваёй камандай і трошкі распавесці аб асноўных напрамках працы ў гэтым месяцы.

Склад Ураду еБеларусі:

Прэм'ер-міністр - F.Simple

Міністр замежных спраў - yoskyyyyy
Намеснік МЗС - Danatelus

Міністр абароны - Alexey Z III

Міністр адукацыі - ZmicierKK

Міністэрства інфармацыі - Sascha.NiRuski і Spadar Dubouski, Alangel

Знешняя палітыка
Мы застаемся ў альянсе ЛЕТО. Чаму? Сёння ў е-Свеце неспакойная сітуацыя. Магчыма, неўзабаве сённяшнія альянсы разваляцца і на іх месцы з'явяцца новыя. Таму ў такіх умовах выхад з ЛЕТО зараз будзе бессэнсоўным і нелагічным. У гэты час варта наладзіць стасункі з нашымі былымі саюзнікамі, знайсці месца для еБеларусі ва ўмовах фарміравання новага сусветнага парадку. е-Свет вельмі дынамічны: учора былі ворагамі, а сёння ўжо саюзнікі (або наадварот). І гэта патрэбна улічваць.

Варта скіраваць дыпламатычныя намаганні на забеспячэнне нашай краіны рэгіёнамі да выбараў у Кангрэс.

Міністэрства абароны
Мы вядзем вайну з Літвой. Колькі яна будзе доўжыцца пакуль невядома. МА варта каардынаваць дзеянні вайсковых атрадаў еБеларусі і забяспечваць выхад актуальных загадаў.

Міністэрства адукацыі
Міністэрству варта аднавіць выхад дзяжурнага артыкула для пачаткоўцаў і забяспечыць іх хлебам. Праца з маладымі гульцамі павінны быць пастаўлена належным чынам.

Міністэрства інфармацыі
Перад маладой камандай міністэрства ставіцца задача па асвятленні падзей у краіне і свеце, арганізацыі розных забаўляльных мерапрыемстваў.

Дэмаграфія
Асобна хачу спыніцца на гэтым вельмі важным пытанні. Насельніцтва краіны паменшылася за апошні час вельмі адчувальна. І гэта тоіць у сабе самую вялікую пагрозу для нас. У бліжэйшы час будзе распрацавана асобная дэмаграфічная праграма і парады для кожнага жыхара еБеларусі.

Кадры
Нам вельмі патрэбны работнікі ў міністэрствах. Калі ты актыўны і хочаш дапамагчы нашай краіне, атрымаць досвед працы ў урадавай камандзе, тады пішы мне ў асабістыя паведамленні. Праца будзе аплачвацца!

Запрашаю ўсе палітычныя сілы Беларусі да супрацы!

Прэзідэнт еБеларусі
ZmicerU