Нацыянальны Фронт 500-годдзе бітвы пад Оршай (раздача)

Day 2,484, 01:09 Published in Belarus Belarus by ZmicerU




Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!



500 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, на рацэ Крапіўна пад Оршай 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разбіла 80-тысячнае Маскоўскае войска Масковіі. Маскоўскае княства страціла амаль палову воінаў, якія ўдзельнічалі ў бітве, маскоўскія ваяводы Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца патрапілі ў палон.

У выніку бітвы войска ВКЛ змагло спыніць наступ маскавітаў і вярнуць некаторыя захопленыя гарады, але павярнуць беларускі горад Смаленск не змаглі.

Канстанцін Астрожскі і сама бітва была ўслаўлена ў шматлікіх творах як тагачаснага так і сучаснага мастацтва. На хвалі адраджэння 90-х гэты дзень амаль заняў месца "Дня абаронцаў айчыны".



У гонар гэтай славутай падзеі наша партыя Нацыянальны Фронт ладзіць раздачу танкаў жыхарам еБеларусі.

Кожны жыхар еБеларусі, які прагаласаваў і пакінуў у каментарах нумар вота атрымае 2 q7 танка. Жыхар еБеларусі да 25 узроўня ўключна, які выканаў усе ўмовы атрымае 3 q7 танкі!

Са спадчынай у будучыню! Жыве Беларусь!

Старшыня партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU