НАВІНЫ. КОНКУРС.

Day 2,982, 10:57 Published in Belarus Belarus by Pan Alies Bu


Музычная тэма: Зьміцер Вайцюшкевіч - На Каляды

Прывітаньне, панства!

Інфармацыя пра апошня падзеі.

Адбыліся выбары на пасады прэзыдэнтаў партый. Вынікі можна паглядзець на адмысловай стронцы.
Нечакана два гульцы вырашылі зрабіць, як бы мовіць камінг-аўт і цяпер аб'ядналіся ў гей-партыі. Мы не ксенафобы, хай забаўляюцца, абы не рукамі. Зычым ім шчасьця!






Барацьбіт з дыктатурамі, сам недадыктатар, адзін з акаў ромкі загінуў у няроўнай барацьбе з модэрамі. Хай табе прысьніцца вялікі медаль дыктатара і чупа-чупс!





УВАГА, КОНКУРС! Пачынаючы з новага рэпаўскага дня 2983 і да новага рэпаўскага тыдня (а 11 гадзіны наступнага аўторка) праводзіцца конкурс паміж артыкуламі ў трох намінацыях. Перамога ў кожнай намінацыі будзе ўзнагарождана 25 голдамі з маёй асабістай скарбонкі.
Будуць наступныя намінацыі:
- больш усяго вотаў у адным артыкуле (карыстацца вотэрс-клабам забаронена);
- больш усяго каментароў пад адным артыкулам (накалькі каментароў ад аднаго гульца залічваюцца за адзін каментар)
- сабрана больш усяго ахвяраваньняў (эндарсаў) у адным артыкуле.
Колькасьць артыкулаў ад аднаго гульца не абмежавана. Адзін артыкул можа атрымаць перамогу ў трох намінацыях.
Гулец, што напіша свой першы артыкул у гульні, атрымае дадаткова 3 голда ў любым выпадку.




Нядаўна трапіўся добры верш Славаміра Адамовіча "Рым"

Гэта бывае — хочацца болю;
гэта бывае — хочацца ў неба,
дзе адшукаеш свабоду i волю,
у гэтым толькі твая патрэба —
выйсьці на волю,
на волю,
на волю!
Зімою шукаеш зімы i сьнегу,
чыстага сьнегу, празрыстага лёду;
чытаеш гісторыі пра Сапегу,
нібыта схемы сакрэтнага коду
на волю!
на волю!
на волю!
Цела тваё паддаецца спакусе
зрабіць зацяжку i выпіць, i зьесці…
О як няпроста, сьвяты Icyce,
“з цэлым народам гутарку весьці”
пра волю,
пра волю,
пра волю!

Рым — тут размова, вядома, не пра горад Рым, але пра той фізіялагічны стан, які ў нашай мове абазначаецца гэтым словам. Гэта аддзеяслоўны назоўнік, паходзіць ад дзеяслова “рымець”. Рым — пагранічны стан, неспакой, прадчуваньне чагосьці. У часы планетарных катаклізмаў яго преражываюць усе жывыя істоты, нават гáды i рыбы.




Вожык перадаваў прывітаньне і абяцаў хутка вярнуцца.













Хай квітнее СГС!