[Кангрэс] ВЫБАРЫ Спікера + першыя папярэджанні кангрэсменам-парушальнікам

Day 1,871, 07:23 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Добры дзень, паважаныя грамадзяне еБеларусі! Вось і пачаў сваю працу новаабраны Кангрэс. Абвешчаны першыя выбары Спікера. З'явіліся першыя парушальнікі Рэгламенту, якім выдадзена папярэджанне. Але аб усім па чарзе.

Выбары Спікера
У сувязі з тым, што ні адна фракцыя, акрамя НФ, не вылучыла кандыдата, галасаванне будзе праходзіць па прынцыпе за / супраць. У якасці адзінага кандыдата на пасаду Спікера еБеларусі прапануюся я - В. а. Спікера ZmicerU. Галасаванне доўжыцца 24 гадзіны. Для таго, каб выбары адбыліся патрабуецца яўка не менш як 28 кангрэсмэнаў. Для перамогі патрабуецца 21 голас ЗА.
ГАЛАСАВАЦЬ КАНГРЭСМЭНАМ У ГЭТАЙ ТЭМЕ (клікабельна)
http://erepublik.by/forum/index.php?topic=110.0
Пасля выбараў, калі яны адбудуцца, будзе створана спецыяльная каімісія, якая пачне працу над напісаннем новага рэгламенту. У камісію будуць уключаны ўсе ПП топ-5 партый,сам Спікер, некалькі кангрэсмэнаў і некалькі простых грамадзян еБеларусі, якія будуць выбраны Спікерам.

Парушэнні і папярэджанні
У гэты раз не абыйшлося без парушэнняў Рэгламенту. Таму першае папярэджанне выдадзена кангрэсмэнам Eugene Just II, xC2H5OHx (ТОшнік, ганьба НГ), Astrum Invictus, якія парушылі пункт 6.1 Устаноўчага рэгламента Кангрэса еБеларусі.

В. а. Спікера Кангрэса еБеларусі
ZmicerU