[Кангрэс] Падвядзенне вынікаў і пераходныя палажэнні

Day 1,863, 05:18 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Добры дзень, паважаныя грамадзяне еБеларусі! Вось і скончыўся тэрмін паўнамоцтваў лістападаўска-снежаньскага складу Кангрэса. Гэты Кангрэс быў і прагрэсіўным і ў той жа час багатым на скандалы 🙂

Станоўчыя моманты ў рабоце:
1. Быў нарэшце распрацаваны Устаноўчы рэгламент Кангрэса еБеларусі.
2. Створаны чат у скайпе Кангрэса еБеларусі.
3. Так-сяк аднавіў сваю працу форум еБеларусі і форум Кангрэса ў прыватнасці.
4. Былі падпісаны альянсы з Бразіліяй, Іспаніяй, ЗША.
5. Была зацверджана новая мінімальная зарплата, зменены ПДВ і імпартныя пошліны на зброю, збожжа.

Адмоўныя моманты ў рабоце:
1.Выдавалі грамадзянства без абмеркавання.
2. Так і не змаглі правесці выбары Спікера (амаль усе партыі адмовіліся).
3. Недысцыплінаванасць асобных кангрэсменаў.

Хацелася б пажадаць усім грамадзянам еБеларусі поспехаў, здароўя, шчасця ў наступным годзе. А новаму Кангрэсу быць крэатыўнымі, больш актыўным і добразычлівым.

А зараз пяройдзем да афіцыйнай часткі.

У адпаведнасці з Устаноўчым рэгламентам Кангрэса еБеларусі пастанаўляем:
1. В. а. Спікера Кангрэса еБеларусі ZmicerU і забяспечыць даданне новых кангрэсменаў у скайп-чат Кангрэсу, папярэдне выдаліўшы старонніх; Адміністратару Форуму еБеларусі Green4x забяспечыць даданне новых кангрэсменаў у закрыты форум Кангрэсу, папярэдне выдаліўшы старонніх
2. Кіраўнікам партый Nacyjanalny Front, Nezalezhnaya Belarus, Narodnaja Hramada, Agrarian Party, Beer Lovers Party выслаць В. а. Спікера асабістым паведамленнем у гульні спіс кангрэсменаў ад іх партый разам з дадзенымі Скайпа кожнага кангрэсмена ад гэтай партыі не пазней 21.00 28 снежня 2012 года.
3. Кіраўнікам партый Nacyjanalny Front, Nezalezhnaya Belarus, Narodnaja Hramada, Agrarian Party, Beer Lovers Party паведаміць В. а. Спікера асабістым паведамленнем у гульні пра кандыдата на пасаду Спікера Кангрэса (адначасова гэты чалавек становіцца Кіраўніком фракцыі партыі) ад гэтай партыі з ліку дзеючых кангрэсменаў не пазней 21.00 29 снежня 2012 года.
4. В. а. Спікера Кангрэса еБеларусі запусціць выбары Спікера не пазней 21.00 30 снежня 2012 года.
5. Кангрэсменам прагаласаваць на выбарах Спікера ў спецыяльнай тэме на Форуме еБеларусі.
6. В.а. Спікера Кангрэса еБеларусі забяспечыць бесперашкодную перадачу мадэратарскіх правоў у скайп-чаце новаабранаму Спікер.
7. Новаабранаму Спікеру Кангрэса еБеларусі стварыць камісію па напісанні новага рэгламенту згодна з Устаноўчым рэгламентам не пазней 5 студзеня 2013 года. Прадставіць на галасаванне праект новага Рэгламенту Кангрэса еБеларусі не пазней 20 студзеня 2013 года.

В. а. Спікера Кангрэса еБеларусі
ZmicerU