[МЗС] Інтэрв'ю з Прэзідэнтам еІрландыі

Day 1,778, 11:17 Published in Belarus Belarus by ZmicerU



Вас вітае пасол еБеларусі ў еЗША і еІрландыі. Гэтае інтэрв'ю адбылося з Прэзідэнтам еІрландыі спадаром Bean&teddy. Некаторыя пытанні падобныя да патанняў Прэзідэнту ЗША. Мне хацелася даведацца, як розныя людзі з замежжжа будуць адказваць на аднолькавыя пытанні. Што ў мяне атрымалася глядзіце ніжэй.
(П - пытанне, А - адказ)

П: Як ты трапіў у гульню?
А: Сябар прапанаваў мне гэтую гульню.

П: Што прывабіла цябе ў гульні, што ты вырашыў застацца?
А: Знаёмствы з іншымі людзьмі.

П: Узнікала жаданне перастаць гуляць?
А: Я рабіў гэта яшчэ прыкладна год-паўтара таму, але перастаў гуляць толькі на месяц ці два..

П: У цябе ёсць е-жонка?
А: Няма 🙁

П: Як вы ставіцеся да ўзаемнага абмену грамадзянствамі паміж краінамі?
А: Гэта добры спосаб для людзей, якія хочуць наведаць іншыя eКраіны. Калі абедзве краіны згодныя з гэтым - я не бачу праблемы. 🙂

П: Чаму ты не балатуешся ў Прэзідэнты ў гэты раз??
А: Праца займае шмат часу, RL, і я не думаю, што я б стаў ім зноў.

П: Як табе новая механіка выбараў у Кангрэс??
А: Нармальная. Але стары модуль мне падабаўся больш, бо там была патрэбна стратэгія.

П: Наш цяперашні Міністр інфармацыі і культуры пытаецца, як вы ставіцеся да абмену вопытам у сферы інфармавання, дапамогі ў развіцці пачаткоўцаў?
А: У нас ёсць настаўнікі для ўсіх новых гульцоў. Больш дасведчаныя гульцы - настаўнікі. Яны паказваюць пачаткоўцам, як гуляць у гульню. У нас таксама ёсць шмат артыкулаў для новых гульцоў.

П: Што ты выведаеш аб RL Беларусі?
А: Буду сумленным, не шмат, толькі асновы. Я ведаю, што вы атрымалі сваю незалежнасць ад Савецкага Саюза крыху больш чым за 20 гадоў таму, і што ваша насельніцтва прыкладна ў два разы большае, чым насельніцтва Ірландыі. Больш нічога такога не ведаю. Аднак я сустракаў некалькі чалавек з Беларусі, і яны былі вельмі добрыя. Таму я думаю, што гэта ставіцца і да вашай краіны 🙂

П: Якімі ты бачыш далейшыя адносіны паміж еБеларуссю і еІрландыяй? У якіх сферах мы маглі б узмацніць супрацоўніцтва??
А: Я думаю, што яны добрыя. Я спадзяюся, што яны змогуць палепшыцца яшчэ больш у будучыні. 🙂 Мы маглі б арганізаваць больш сустрэч паміж нашымі дзвюма краінамі. Таксама мы заўсёды рады бычыць вас у IRC нашай супольнасці #Ireland .

П: Чаго бы ты хацеў пажадаць беларускім гульцам?
А: Я жадаю ім усяго найлепшага і спадзяюсь ўбачыць некалькі з іх у нашым чаце. Мы змагаемся за вас, калі мы можам. Так што спадзяюся вы бачыце/ будзе бачыць нашыя аватары ў бітвах. 🙂
Вось і ўсё. Мне было вельмі цікава браць інтэрв'ю ў Прэзідэнтаў другіх краін. Гэта будзе вельмі цікавым і патрэбным вопытам для мяне) Планую пасля прэзідэнцкіх выбараў узяць невялічкае інтэрв'ю ў новых Прэзідэнтаў еЗША і еІрландыі.

Пасол еБеларусі ў еЗША і еІрландыі
ZmicerU