Трыялет

Day 2,689, 10:04 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Shuma

Верш беларускага генію.

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе зь мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.