Эксперыментальная латарэя №1
Maxim Rusakov
Паважанае спадарства,
падтрымайце калі ласка эксперымент на працягу некалькіх выпускаў
Сутнасць – латарэя.
Ведаецца латарэйная газета.
Удзельнікі - націскаюць кнопкі «Endorse» і такім чынам робяць стаўку (ці 25, ці 10, ці 5 BYR)
Сума ставак = атрыманы фонд дадзенага латарэйнага тыража = 100%
90% - прызавы фонд
X% - адміністратыўныя выдаткі (накоплівае аператар латарэі 🙂
)
Прызавы фонд размяркоўваецца
Варыянт 1
(мала гульцоў, на час экперыменту)
Рандомна абіраецца 1 пераможца - і яму пералічваецца ўвесь гэты прыз.
Рандом будзе ўлічваць велічыню стаўкі
5 – x1 (базавая стаўка)
10 – x2 (падвойная стаўка)
25 – x5 (вялікая стаўка будзе роўная 5 найменшым)
Варыянт 2
(калі гульцоў будзе больш)
Рандомна абіраецца 3 пераможцы - паміж імі пароўну размяркоўваецца форд
Варыянт 3
(гульнявы фонд ужо цікавы)
20% збору адкладваецца ў джэк-пот - асобны фонд
70% застаецца ў прызавым фондзе гульні, што раздаецца на 3х пераможцаў.
Увага!
Як разыграць джэк-пот я не вырашыў, таму прапановы збіраю.
Працэнты – пака напісаны ад балды. Паглядзім, як пойдуць справы.
Кожны наступны выпуск:
1. Заклік да ўдзелу ў новым накладзе латарэі.
2. Вынікі папярэдняга тыража Латарэі і абвяшчэнне пераможцы.
3. Фінансавая справаздача і дадатковая інфармацыя пра тэхнічны бок працэса.
Ну што? Пагналі? Каментуйце, рабіце стаўкі. Усё адно яны капеечныя.
Comments
v3
Нiколi не верыў у латэрэi. Паглядзiм як тут справа пойдзе 🙂
v
Норм ідэя!
У тебя родственников в Спорт Лото нету ? Шучу !!!
У Рэальнай Беларусі ёсць аператары: Нацыянальныя спартыўныя латарэі, Беларускія латарэі. + Электронныя латарэі кшталту Спорт Пары. Я не маю і ніколі не меў дачынення да любой з іх. Сам не гуляю. А тут спрабую каб не сумна было. Манапалізаваць не збіраюсь 🙂 Можна нават на дзяржаўным узроўні ліцэнзію на такую дзейнасць выдаваць. Можна і іншыя ліцэнзіі павыдумляць. Абы была двіжуха.
Я пошутил ))) Идея очень даже отличная для активности людей в еРеп. А кстате сам я играю спортпари и кено 🙂 А попробовать организовать еБеларускую лотерею тут очень даже не плохо было-бы
Поддерживаю активность !!!
Хопёр-инвест? Норм тема)
+1
.
Падпісаўся, прагаласаваў, падтрымаў.
каб не дурыць галавы, трэба ўвесці адну цану за стаўку
Я думаў над гэтым, і забіў. Бо якое ёсць выйсце калі немагчыма тэхнічна абмежаваць 5-10-25. Толькі праз правілы. Варыянт калі стаўкай ліцыцца напрыклад 25 BYR, любая іншая стаўка лічыцца за падарунак - неяк не сумленна. можа пачаткоўцу шкада 25, а на малых стаўках фігу цікавы фонд збярэш. Не складана даць роўную вераходнасць кожнаму прапарцыйна ягонай стаўцы. Я потым падрабязней напішу ў справаздачы. Можа хто што прапануе, можа каму спатрэбіцца...
ыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыыы, мае воч! зрабiце мне разбачыць гэта
Ў! добрая ідэя
А да калі можна рабіць стаўкі? Калі сам розыгрыш?
Палічыў, што латарэя арыентавана на тых хто хацяб раз на дзень заходзіць. Кожных 24 гадзіны. Але зараз разумею, што гэта накладвае сур'ёзные абавязкі на аперата 🙁. Да і невядома як штодзённасць уплывае на папулярнасць. Але гэтым разам - 24 гадзіны і стоп. + планую 1 гадзіна каб падвесці вынікі і зрабіць справаздачу.
а што такое "базавая стаўка" у першым варыянце? Патлумач як гэта мажліва пры фіксаванай стаўцы выдаваць пераможцу ці то 3-х, ці то 5-ці разовую стаўку, і пры гэтым адпавядаць 90% прызавому фонду
Велічыня выйграшу не павялічваецца, павялічваецца выключна верагоднасць яго атрымаць.
+1
ok
ку!
Ў
На дадзены момант = Дзень 2,658 04:37
Зарэгістравана гульцоў = 25
з іх:
па 5 = 5
па 10 = 5
па 25 = 15
сабрана грошай 450
камисійныя аператара 45
прызавы фонд 405
гульнявых слотаў 90
імавернасць сёння атрымаць 405 BYR
1,1% для гульцоў х1 (білет 5 BYR)
2,2% для гульцоў х2 (білет 10 BYR)
5,6% для гульцоў х5 (білет 25 BYR)
Увага! Увага! Увага!
Я моцна не ўпэўнены, што Рабіць стаўку 2 разы (напрыклад 5 + 5, ці 5 + 10 ...) - мае хоць які сэнс, бо я наўпрост не бачу такой інфармацыі. І не магу ўлічваць.
Калі вы зрабілі некалькі ставак - то звярніцеся да мяне, я вярну іх па патрабаванні.
Я не маю сродкаў праверыць, хто так рабіў і ў якой сумме. Буду абапірацца на вашае сцверджанне 🙁
Унесці змены ў апублікаваны артыкул немагчыма.
Надалей такое папярэджанне абавязкова будзе ўключана ў правілы.
Ага, прерабдеў здаецца. Два разы сплаціць немагчыма нават з двух розных дэвайсаў. Але мне ўсё роўна здаецца, што ставак зроблена меньш, чым бабла я атрымаў. Незначна, але...
І артыкул рэдагаваць можна.
СТОП!
Стаўкі не прымаюцца.
Вынікі латарэі №1 тут: http://www.erepublik.com/en/article/-1118643-2502234/1/20
Ураааа !!!!