[Прэзідэнцкая] Вынікі

Day 2,449, 08:04 Published in Belarus Argentina by D.A.G

Дарагія суайчыннікі,

Надышоў час падвесці вынікі. Сказаць можна было б шмат, але я паспрабую адзначыць найбольш важныя моманты.

Відавочна самай вялікай праблемай е-Беларусі з'яўляецца дэмаграфічная. Гэта на столькі сур'ёзная праблема, што складана запоўніць усе кабінеты ва ўрадзе так што б ён працаваў на поўную сілу, а ў кангрэс праходзяць шпіёны варожа настроеных дзяржаў.
Для вырашэння гэтай праблемы былі зроблены некаторыя крокі (дзякуй F.Simple і DzeDBaradzeD), што па афіцыйнай статыстыцы дазволіла павялічыць насельніцтва е-Беларусі прыкладна на 50 новых жыхароў. Колькі з іх прыжывецца ў нашым е-свеце пакажа толькі час. Тым не менш прастору для працы ў гэтым плане застаецца яшчэ вельмі і вельмі шмат.

У час прыняцця мной кабінета прэзідэнта, пасля доўгай акупацыі е-Албаніяй і цяжкіх баёў за вызваленне, наша скарбніца мела адмоўны баланс у некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. Але агульнымі намаганнямі падчас турніру нам удалося папоўніць скарбніцу і на дадзены момант маем плюс. Акрамя таго маецца штодзённая справаздачнасць па фінансаваму стану е-Беларусі з 2419 дня, якая будзе перададзена будучаму ўраду для працягу вядзення уліку. Доўг Беларусбанка ўсё яшчэ трэба закрыць, і хоць сродкі для гэтага ў дадзены момант ёсць, паставіць кропку ў гэтым пытанні трэба будзе будучаму ўраду зыходзячы з бягучай неабходнасці. Акрамя таго мы перападпісалі МПП з саюзнымі дзяржавамі, часткова са скарбніцы, але і шмат у чым за кошт ахвяраванняў Alies Bu, Zlodimir, yoskyyyyy і іншых свядомых грамадзян. Дзякуй вам!

Па рэалізацыі перадвыбарчай праграмы.

У першую чаргу планавалася запусціць штотыднёвыя турніры з мэтай прыўнесці некаторае ажыўленне ў е-Беларусі, а так жа выступіць падтрымкай маладога пакалення. За мінулы месяц было праведзена 2 такіх турніры і так адбылося - штотыднёвыя ператварыліся ў што-двух-тыднёвыя. Дзякуй усім спонсарам якія падтрымалі гэтыя турніры! Спадзяюся гэта пачынанне будзе падтрымана будучымі урадамі і стане добрай традыцыяй.

Другім пунктам было азначана правядзенне мерапрыемстваў па падтрымаке баявой падрыхтоўкі на належным узроўні. Тут планаваліся дэсанты і магчымыя сумесныя баявыя вучэнні з суседзямі.
Аднак гісторыя палічыла за лепшае фарсіраваць падзеі і ў выніку замест дэсантаў і добрасуседскіх ТВ мы атрымалі зацяжную вайну з нашым паўночным суседам - е-Латвіяй. Спачатку ад іх паступіла прапанова аб ТВ на час турніру eRepublik, але мы ад яго адмовіліся з-за некаторых арганізацыйных складанасцяў у нашым альянсе. Гэта не перашкодзіла е-Латвіі ўсё ж такі абвясціць нас натуральным ворагам. Па іх запэўненнях гэта адбылося быццам бы выпадкова, і яны ўсё яшчэ прапаноўвалі зрабіць з гэтай вайны ТВ. Мы прапанову прынялі і падрыхтавалі план, па якім на момант заканчэння турніру eRepublik і дзеяння НЕ было магчыма мець мінімальныя страты для абодвух бакоў. е-Латвія ж гэты план не прыняла, не прапанавала ніякага выразнага плану ў замен, і ў выніку замест сканчэння вайны працягнула экспансію ўглыб нашых рэгіёнаў. Да цяперашняга моманту мы некалькі разоў праводзілі перамовы аб сканчэнні вайны, але е-Латвія не згаджаецца на захаванне арыгінальных межаў і патрабуе арэнду нашых рэгіёнаў, што для нас з'яўляецца непрымальным.
За ўсе поспехі ў гэтай вайне варта адзначыць падзякай наш ваенны савет AlFox, yoskyyyyy, Alies Bu, Zlodimir, усіх неабыякавых грамадзян, а так сама нашых сябраў з La Fuerza. о7

Трэцім пунктам меркавалася запоўніць інфармацыйны вакуум ад урада. Сказаць што інфармацыя зараз даступна ўсім, пра ўсё і сваечасова нельга, але некаторы прагрэс ўсё ж такі маецца (тут трэба сказаць дзякуй міністру інфармацыі Kiryl Z Mensku, намесніку міністра абароны WarGot_by, міністру замежных спраў DzeDBaradzeD). Вузкім месцам у дадзеным працэсе так сама выступае пазначаная вышэй дэмаграфічная праблема ў калідорах улады.

Асобна хачу адзначыць, што ў гэты ж час мне давялося выконваць абавязкі галоўнакамандуючага войскамі альянсу. У цэлым асноўную задачу па захаванні кангрэса ва ўсіх краінах альянсу штаб-кватэра выканала, так сама былі зроблены некаторыя паляпшэнні ў плане пастаноўкі прыярытэтаў альянсу. Але ў LETO ўсё яшчэ ёсць шмат важных адкрытых спраў, у тым ліку ў плане арганізаванасці і каардынацыі. Хачу пажадаць альянсу гэтыя справы вырашыць максімальна аператыўна і заняць сваё важкае месца на міжнароднай арэне.

Будучаму прэзідэнту хачу пажадаць перш за ўсё сабраць добрую каманду і быць гатовым да выклікаў е-гісторыі. Больш падрабязна аб бягучай сітуацыі паведамлю пад час перадачы спраў.

Дзякуй вам за аказаны давер,
D.A.G