[іBM] Перапіс насельніцтва

Day 2,913, 05:14 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Музычны фон - Мы выйдзем шчыльнымі радамі


Вітаю паньства.

Усіх палякаў віншую з Днём незалежнасьці.






Тут у нас нядаўна гучалі заклікі ажыўляць прэсу, з чым я цалкам згодны, да й місыя журналіста сама сабою ў лес не пабяжыць.


Таму я вырашыў пагуляць у ролеплэй.


Ня ведаю, як вы, а я дужа люблю статыстыку.
Прэзэнтую вам (напэўна, першы) квазі-перапіс насельніцтва ў іБеларусі.
Квазі менавіта таму, што будзе абапірацца толькі на асноўнае інфо, якое дае іРэпаблік пра вобласьці на мапе.
Вядома, усё гэта just 4 fun.


Пачнем з Берасьцейскае вобласьці, як з першай згодна альфабэту:

Залічваем у агульную скарбонку 353 чалавека.
На Берасьцейшчыне нібыта дахалеры жалеза. Дарэчы, кажучы пра жалеза, зьвернем увагу ў бок рэальнага жыцьця. Маленькая цытата пра Беларускі металургічны завод.
Quote:
Большое белорусское предприятие. Годами получало многочисленные льготы от государства. I полугодие 2015 г. оно закончило с убытками в Br144 млрд. 2014 г. этот завод закончил с убытками в Br649 млрд. В 2013г. этот промышленный гигант завершил с убытками Br86,6 млрд. Последний раз годовой баланс по чистой прибыли этого ОАО был с плюсом на Br38, 4 млрд. в 2012г. Это при выручке более Br15 трлн.
Получается, крупное промышленное предприятие уже три года не может свести концы с концами. Таково качество государственного управления. Над ним куча начальников из Минпрома, Облисполкома, Совмина и Администрации президента. Смотрящих много, а прибыли нет. Есть сплошные убытки. И это при государственной поддержке.


А мы ідзем далей, не марудзім доўга, час падыйшоў Віцебскае вобласьці як наступнай па альфабэту:
Дадаем 265 у скарбонку - 618 агулам.
Віцебская вобласьць, як мы бачым, зьяўляецца досыць сельскахазяйсьцьвеннай, што дадае +20% да вырабу ежы.


Далей - Гарадзенская вобласьць.
Яшчэ больш сельскахазяйсьцьвеннасьці!
Дадаем 468.


Далей - Гомельшчына.
Ізноў мэталы. Ну, з гомельскага мэталу я ведаю толькі Gods Tower. Можа нехта б яшчэ штосьці ўзгадаю, прост я не вялікі аматар.
Дадаем 425, атрымліваем 1311 агулам.


Магілёўшчына.
Дарэчы, вас таксама не зусім задавальняе, што на аўтамабільных нумарах Менская вобласьць ідзе перад Магілёўскай?
Самая сельскахазяйсьцьвенная вобласьць. Тут, на Магілёўшчыне, пасьвіў кароў ён, той самы стары новы, так называемы, прэзыдэнт.
Дадаем 440, атрымліваем 1751.


Менская вобласьць
Цікава, у Менскім моры ё рыба? Я прост з Падняпроўя.

У скарбонцы 2190. Больш, чым існуе грамадзян іБеларусі, ну яно й зразумела, гэта залётныя ваякі.

Згодна статыстыцы, у іБеларусі 494 актыўных грамадзян. Гэта прыкладна 0.5% ад агульнай колькасьці актыўных гульцоў, у той час як насельніцтва рэальнай Беларусі складае прыкладна 0.00135% ад колькасьці насельніцтва сьвету. Тым больш, што рэальная колькасьць гульцоў будзе значна ніжэй, калі падлічыць мультоў, ботаў, неактыўных гульцоў, етс.
У выніку, падаецца, ня тое каб нас было ня шмат 🙂