[іВМ] Аб некаторых зьменах

Day 3,033, 09:58 Published in Belarus Israel by jumpuphide

שלום גברים
Шалом, спадарства

Доўга марудзіць ня буду.
Акрамя бясплатнай 10-дзённай вандроўкі ў Ізраіль (https://en.wikipedia.org/wiki/Birthright_Israel) ёсьць яшчэ такая штука, як Маса - https://en.wikipedia.org/wiki/Masa_Israel_Journey

Такім чынам, праз 2 тыдні я еду ў Маскву, адтуль лячу ў Тэль-Авіў, адкуль паеду да Хайфы. Падвучуся трохі там у мясцовай шарашцы, Тэхніён называецца (ці Тэхніон, дакладна ня ведаю, у беларускай Вікіпэдыі няма артыкула аб ім).

І вось нядаўна зайшоў я сюды, і падумаў, што было б даволі някепска крыху ўліцца ў ізраільскае жыцьцё загадзя, яшчэ да прылёту. І вырашыў зьмяніць гульнявае грамадзянства на ізраільскае - каб прэсу чытаць, з тамтэйшымі хлопцамі закантачыць (а тое ў Магілёве гульцоў няма, а так глядзіш, мо ў Хайфе будуць), іўрыт папрактыкаваць.

Грамадзянства атрымаў за 2 дні без праблемаў. Вось так выглядае сайдбар з кашэрнымі сьцягамі:


Тут можна заўважыць памылку: NIS - гэта старая назва шэкеля, зараз у сьвеце карыстаюцца скарачэньнем ILS, тут напісана падрабязьней.



Пакуль што прайшло як пяць дзён, але нейкія ўраджаньні ўжо ёсьць:

- У нацыянальным рэйтынгу Беларусі я знаходзіўся недзе на 185 мейсцы.
У Ізраіле апынуўся на 85 мейсцы.
Пяць дзён патуклікаў - ужо на 83 мейсцы.
Да й згодна статыстыцы актыўных гульцоў у Ізраіле менш:



Можа гэта я так падлавіў таймінг, але ў прэсе таксама пакуль цішыня.
То бок, калі вы лічыце, што ў Беларусі гульнявая пустэча - ну, гледзячы з чым параўноўваць.



- Заўважыў нейкую лухту з рэйтынгамі краін. Вось тут напісана, што
Ізраіль быццам бы на 44 месцы.
На старонцы Беларусі напісана 42. Але калі прайсьці па гэтым спасылкам на старонку рэйтынга краін, можна ўбачыць, што яны адсартаваны згодна парамэтра Country Power:

Незразумела, адкуль бяруцца лічбы 42 і 44.



- Падаткі ніжэй, 2% супраць беларускіх 5%. Дробязь, а прыемна.



- Грамадзяне Ізраіля карыстаюцца Discord для сувязі. Кросплятформавая аплікацыя, даволі прыемная.



- Цікава, што з грамадзян і-Ізраіля зусім няшмат грамадзян РЛ Ізраіля. Прэзыдэнт, напрыклад. Адсюль - значна ніжэйшы адсотак артыкулаў у прэсе на іўрыце, чым я чакаў.



- Да кучы можна зірнуць на топ-5 гульцоў:







На глебе таго што я толькі зьмяніў грамадзянства і маю кантакты з беларускім урадам мне прапанавалі пасаду амбасадора Ізраіля ў Беларусі. Мне даспадобы, але спачатку хацелася б яшчэ троху паазірацца, разабрацца з партыямі і ваеннымі атрадамі.
Таму, хлопцы, не сьпяшайцеся выкідваць мяне з усіх чацікаў))0)