Дыктатура і дыктатары.

Day 2,658, 10:43 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Воплі Відаплясава - Краiна мрой

Праз апошнія новаўвядзеньні ў рэпцы, з’явіліся ў еБеларусі некалькі адэптаў дыктатуры. Абгрунтоўваюць гэта тым, што лепей хай будзе “свой” дыктатар чым замежны.
У чаціках ужо паламалі крыху дзід на гэты конт. Рацыя тут ёсьць толькі ў тым, што каб зрынуць “нашага” дыктатара і паставіць чужога, трэба будзе ўдвая больш грошай - 400к руб. Але каб паставіць “свайго” трэба выдаткаваць 200к руб. А дзе іх узяць? І калі яны ёсьць, мо лепей быць не лайном у дзежцы, а даць бой патэнцыйным дыктатарам і выдаткаваць тыя ж крошы на куплю дамагу? Ці будзе дыктатар працаваць на карысьць дзяржавы ўвесь час знаходжаньня ва ўладзе? Чым дрэнная дыктатура на мой погляд. Пасьля вайны, палітыка застаецца той сфэрай дзе маладыя гульцы могуць сябе праявіць і ёсьць цікавасьць да партыйных і парламенцкіх выбараў. Пры дыктатуры інстытуты прэзыдэнта і кагрэса будуць вылегчаны, нават медалёў гэтыя людзі не атрымаюць, а выбары ў партыях не будуць мець сэнса.
Канешне, калі захопіць уладу чужы дыктартар, будзе жах, бо зразумела ўсе дзяржаўныя грошы будуць ісьці яму ў кішэню, таму лепей прыкласьці намаганьні каб гэтага не здарылася.