Латвійскія шпроты. Партызанскія турботы

Day 1,237, 03:06 Published in Belarus Chile by BlackDiamond8
Прывітанне! Sveiki!

Гэты артыкул цалкам прысвечаны Латвійска-Беларускаму сяброўству ў розных яго праявах. Цяпер мы з латышамі жывем у адной краіне і нішто не будзе замінаць нашым добрым узаемаадносінам, нават партызанскія справы. Партызанскі рух – гэта ня толькі традыцыйная народная забава, але і адна з тых асноў, што яднае беларускіх працаўнікоў ды латвійскіх кіраўнікоў кампаній.

Сапраўднае сяброўства – гэта калі латвійскае прадпрыемства гатова заплаціць найвышэйшую зарплату беларускаму сябру, калі той адпрацаваў нават з нізкім здароўем, стаміўшыся пасля цікавай гульні ў ваенныя стралялкі. Аб гэтым і пагаворым

Вашай увазе – новы даведнік сабатажніка

Нататкі: табліца складзена з улікам бягучых зарплат, коштаў на прадукты і сыравіну (на 10 красавіка) і толькі для эканамічных умоў Латвіі.
Легенда: паказвае выгаду (LVL) ўладальніка прадпрыемства ад працы беларускага грамадзяніна са здароўем 20


Гэтыя табліцы неабходна глядзець кожны раз перад тым, як пачынаць недзе працаваць. Яны паказваюць, якім чынам партызан учыніць прадпрыемству найбольшыя страты. Лічбы ў табліцы азначаюць парог крытычнага здароўя, колер – страты прадпрыемства. Напрыклад:

лічба 52 для Skill Level 1 на збожжавым прадпрыемстве паказвае, што калі “нядбайны” рабочы будзе працаваць са здароўем менш за 52, то ў любым выпадку прынясе прадпрыемству страты. А бэжавы колер па дадатковай таблічке з колерамі паказвае, што калі гэты рабочы будзе працаваць са здароўем 20, то страты прадпрыемства будуць складаць ад 5 да 10 LAT;

лічба >100 азначае, што з такімі высокімі зарплатамі, як у табліцы, можна загадзя сказаць, што такое прадпрыемства стратнае. З якім бы здароўем рабочы не працаваў на ім, усё роўна ўладальніку будзе нявыгадна;

лічба у звязку з зялёным колерам паказвае што немагчыма прынесці страты такому прадпрыемству, там можна працаваць толькі латышам.

Дык вось, інструкцыі па развіцці сяброўскіх узаемаадносін вы цяпер маеце. Калі трэба, задавайце пытанні. Усім посьпехаў у творчай працы!

Pan Budzimir