БЕЛАРУСКАЕ БрАТЭРСТВА / BELARUS BrOTHERHOOD

Day 2,857, 12:55 Published in Belarus Serbia by Lintas Bell



Лепш за горы могуць быць толькі горы, на якіх яшчэ не бываў ...

https://www.youtube.com/watch?v=gKHggGkB1es



Не шукай...

Не шукай ты шчасьця, долі
На чужым, далёкім полі,
Гэт, за шумным лесам-борам,
За шырокім сінім морам
Не шукай ты шчасьця, долі!

Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,
Там, дзе маці над калыскай
Табе песьні напявала,
Як малога калыхала,
Толькі ўмей шукаці блізка!

*

Не шукай сабе дружакаў
Між чужынцаў, між піяўкаў,
Ні у месцы, ні ў палацы,
Ні пры лёгкай панскай працы, –
Не шукай ты там дружакаў!

Ты іх знойдзеш вельмі блізка,
Каля хаты, каля нізкай,
Дзе ганяў жывёлу змалку,
Дзе касой махаў на ранку,
Толькі ўмей шукаці блізка!

*

Не шукай сабе, мой братку,
Зь ветрам Бацькаўшчыну-матку
Ні на сушы, ні на моры,
Ні у шчасьці, ні у горы,
Не шукай яе там, братку!

Яе знойдзеш вельмі блізка,
Як знаходзіць лес вятрыска,
Толькі ў сэрца глянь сваё ты
I ў душу заглянь з ахвотай,
Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка!


Янка Купала
1913






BELARUS BrOTHERHOOD - твой выбар!





З павагай,
Lintas Bell
старшыня Беларускага Братэрства

о7