[СP] - Размовы ў беларускім кангрэсе 2

Day 2,344, 05:09 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадартсва!

Гэты артыкул напісаны спецыяльна для кангрэсменаў - людзей, якіх абралі сумленныя людзі. Хаця пакуль што, без удзелу ботаў не атрымліваецца правесці выбары.


АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ МОМАНТЫ

   Кангрэс Беларусі не мае спікера ў красавіку. Была прапанова правесці выбары на гэтую пасаду, але ўсё гэта так і засталося на словах.

 Паспяхова створана пляцоўка для датэрміновага галасавання. Хочацца адзначыць, што кангрэс даволі актыўна выказвае свае меркаванні ўсё ткі пакуль у чаце, але пляцоўка - даволі патрэбная крыніца атрымання інфармацыі. Пляцоўка дапамагае прэзідэнту і канрэсменам атрымліваць адказы на магчымыя прапановы, каб дарма не пускаць закон, які можа быць не прыняты.

Разглядалася пытанне аб тым, каб зрабіць канферэнцыю праз масавыя паведамленні для тых кангрэсменаў. якія ў тукліку знаходзяцца. Вырашана, што ў наступным скліканні будзе такая сістэма: актыўныя - на пляцоўку, туклікі - на масавыя паведамленні.

Арганізацыя - самае балючае пытанне не толькі Беларусі, але і некаторых краін у Новым Свеце. Здавалася, што калі краіна маленькая, то вельмі проста трымацца разам. Апытулася, што гэта далёка не так.

Пару слоў пра законы, якія будуць запушчаныя ў бліжэйшы час, і пра законы, якія ўжо ў стане разглядання.



Закон аб пераліку 20000 нацвалюты на арганізацыю ЛЕТО. Для чаго Беларусь гэта робіць.

Згодна з правіламі, тыя краіны, якія маюць калоніі на час запуску закона, павінны ахвяраваць на Мабільную Армію альянсу ЛЕТО 20000 нацвалюты. Тыя, якія трымаюць толькі свае вобласці - 10000. Беларусь - краіна-заснавальніца альянсу ЛЕТО, вельмі актыўны ўдзельнік. Таму для Беларусі вельмі важна прымаць удзел у кожнай праграме альянсу. Армія ЛЕТО - даволі буйная структура, яна дзейнічае на прасторах усяго Свету, пераважна ў паўстаннях. На дадзены момант ідзе актыўны збор сродкаў для павелічэння ваеннай моцы арміі. У бліжэйшы час армія будзе сама сябе забяспечваць, але пакуль краіны-ўдзельніцы дапамагаюць арміі стаць незалежнай у эканамічным плане.

Як вядома, Белаурсь ужо страціла Латгалію (кароўкі, мы за вамі яшчэ прыйдзем, не хвалюйцеся 🙂, таму нам трэба ахвяраваць 10000 нацвалюты. Прашу кангрэсменаў, як толькі будзе магчымасць, запусціць закон аб пераліку 10000 нацвалюты на рахунак арганізацыі LETO HQ.

Шчыры дзякуй!



Па законе аб змене падатка на працу. Гэта даволі неабдуманае рашэнне, не было аніякага абмеркавання перад тым, як запусціць закон.

Просьба перад тым, як пускаць законы такога кшталту, спачатку абмяркоўваць. Без абмеркавання наш кангрэс нават не мае права так называцца.



Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II