[СP] - Вакансіі ў кабміне

Day 2,329, 15:46 Published in Belarus Belarus by M.Windu




Добрага часу, жыхар незвычайнай і надзвычай прыгожай моцнай краіны Беларусь!

Па-першае, вельмі ўдзячны грамадзянам за аказаны давер падчас выбараў на пасаду прэзідэнта. Зараз ідзе актыўнае фармаванне новага кабінета міністраў. Як толькі яно будзе завершана, вы аб гэтым даведаецеся ў першую чаргу.


ВАКАНСІІ

Не скажу, што мне вельмі падабаецца быць прэзідэнтам, калі актыўнасць у дзяржаве не на самым высокім узроўні. Куды больш цікава працаваць як адно цэлае - калі кожнае міністэрства выконвае свае абавязкі, ставіць планы на тыдні ды паспяхова іх дасягае. Але прапаную кожнаму жыхару перасягнуць той нябачны бар'ер, які складаецца з розных поглядаў на ўнутраную палітыку, і пайсці на кантакт з кабінетам міністраў. Адным з галоўных міністэрстваў Беларусі з'яўляецца МЗС, куды і запрашаю ўсіх ахвотных жыхароў.

Жыхар Беларусі! Ты можаш стаць:

1. Намеснікам міністра замежных спраў;
2. Амбасадарам у любую з краін, з грамадзянамі якой маеш кантакты.

Патрабаванні:

1. Валоданне ангельскай мовай;
2. Адказнасць, шчырасць, жаданне працаваць некалькі гадзін на тыдзень.

Калі ласка, дасылайце лісты з адзнакай "Вакансія", сюды.



Да сустрэчы!

Eugene Just II