-=Nacyjanalny Front=- Наш кандыдат...

Day 1,866, 13:57 Published in Belarus North Macedonia by zMensk


..Ад прадзедаў , спакон вякоў , нам дасталася - спадчына.
Паміж сваіх і чужакоў , яна нам ласкай матчынай...


Мір вам у хату, панства. Пару слоў аб вечным, аб тым, што заўседы з намі, а мы яго не бачым. Але , бачым адзін аднаго лепей, з дапамогай яго. Я аб часе.
Нашы продкі шмат стагоддзяў баранілі межы вялікай краіны. Яны вялі войны і з казакамі, і з ардой, і з іншымі, княствамі. Яны паважалі адзін аднаго, мелі гонар, адвагу, мужнасць. Былі адзіным цэлым. Таму іх не маглі перамагчы. Але, стала так, што яны згубілі адзінства. Некаторыя вельмі жадалі ўлады і пачыналі рухацца небяспечна для саміх сабе, для народа паспалітага ў цэлым. Вайна.., а яны шукалі сувязей, каб стаць больш уплывовымі ў грамадстве. Да чаго гэта ўсе прывяло - вы ведаеце самі. А калі мы ўсе ведаем гісторыю, то нам не варта рабіць тыя ж памылкі.
Здраджваць партыі, каб атрымаць падтрымку ў тых, хто Латвійскае ТО прасоўвае.. Паслаць усіх нас.. Гэта па-чалавечы. Таму мы жадаем поспеху і перамог. І падзяка за тое, што пакінуў нашу партыю адзін з 7 грахоў чалавека - ганарыстасць.






Вы ведаеце, што ў хуткім часе выбары СP. Наша партыя заўседы падтрымлівала моцных, цалкам адданых дзяржаўным справам асоб. Зараз гэта пан Джазіс і яго выдатная, цудоўная каманда.


Жыве Беларусь!