[іBM] The Winter Raffle / Зімовая лятарэя

Day 2,933, 01:52 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Вітанкі.
Як мы ўсе бачым, нас чакаюць зімовыя цікавосткі:

Але выяву-іконку яшчэ не запілілі, кек.

Афіцыйны рэліз:
Шаноўныя іграмадзяне,

Як мы і абяцалі, да сканчэньня року нас чакае шэраг сьвяточных івэнтаў. Наступны ўжо амаль што пачаўся! Дазвольце прэзэнтаваць вам Зімовую лятарэю (The Winter Raffle).

Пачыная з дня 2933 вы маеце магчымасьць атрымоўваць лятарэйныя білеты (Raffle Tickets):
- выконвая Штотындёвыя спаборніцтвы (the weekly challenge)
- цягам спэцыяльных івэнтаў
- удзельнічая ў конкурсах
- купляя (маецца на ўвазе данат) паміж днём 2933 і днём 2953
(Заўвага: вы атрымоўваеце адзін лятарэйны білет (Raffle Ticket) за кожныя страчаныя 4.99 Euros)

Аднойчы атрыманыя, лятарэйныя білеты захоўваюцца ў вашым Сховішчы (Storage) да дня 2954. Пасьля гэтага пачнецца лёсаваньне. Чым больш білетаў атрымаеце, тым больш шанцаў выйграць!

Здаецца, прыйдзецца крыху напружыцца, каб зразумець, што да чаго з гэтымі лятарэйнымі білетамі. Ну, затое вашыя намаганьні мусяць быць нядрэнна кампенсаваны.
На дзень 2954 прайдзе лятарэя з наступнымі падарункамі:
- гульнявыя рэчы (зоіта, бустэры, паскаральнікі, etc.)
- рэал-лайф рэчы (цішоткі, постэры на тэму іРэпаблік)
- біткоіны (Могуць быць абменяны на рэальную валюту)

Калі мы яшчэ не пераканалі вас у тым, што сьнежань сапраўды будзе захапляльны, пачакайце - вы яшчэ ня чулі, што Наборы падарункаў (Gift Packs) вяртаюцца.

Пачыная днём 2933, любы грамадзянін купіўшы нешта на 4,90 Euros і болей атрымае Набор падарункаў. Кошт пакупкі будзе вызначаць колькасьць Набораў, якія вы атрымаеця:
- 1 Набор за куплю золата (Gold) на 4,90 Euros
- 2 Наборы за куплю золата на 9,90 Euros
- 5 Набораў за куплю золата на 24,90 Euros
- 12 Набораў за куплю золата на 59,90 Euros
- 20 Набораў за куплю золата на 99,90 Euros
- 2 Наборы падарункаў за 9.90 Special Pack (Combat/War Stash or Assault/Power Pack/Tycoon pack)
- 3 Наборы за 14.90 Special Pack (Infantry Kit/Blitzkrieg Pack)

У гэты месяц можаце быць прагным і сквапным колькі хочаце, але гэта не датычыць Набораў падарункаў. Іх мусіць атрымаць нехта адметны.

1 Набор падарункаў зьмяшчае:
- 2 Gold
- 10 Winter Treats — цукеркі
- 5 Icy Bazookas — айсі-шмайсі базуўкас хэл е

Заўвагі:
- Наборы падарункаў можна атрымаць за пакупкі пачыная з дня 2933 і да дня 2963 (гэта 31 сьнежня)
- Наборы падарункаў мусяць быць прапанаваны сябрам да сканчэньня дня 2967 (4 студзеня 2016)
- Наборы падарункаў прапаноўваюцца сябрам шляхам націсканьня на гузік «Даслаць падарунак» у іх профілі
- Убачыць колькасьць вашых Набораў падарункаў можна ў Сховішчы
- Цукеркі (Winter Treats) ды Icy Bazookas трэба ўжыць да дня 2967 (4 студзеня 2016 23:59)

Калі вы спрабуеце разбагацець - працягвайце сачыць за абнаўленьнямі і падпішыцеся на нашу старонку ў Фэйсбуку, каб павялічыць шанцы на выйгрыш файных падарункаў.

Ну і, як грыцца, жадаем шчасьця-здароўя-удачы, а калі ёсьць нейкія пытаньні ці калі вы хочаце зьвярнуцца да нас - калі ласка: http://www.erepublik.com/be/tickets