[eBelarus Support] Турнір па покеры

Day 2,331, 06:26 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Сардэчна вітаем!

Учора міністр адукацыі Партугаліі прапанаваў правесці турнір па покеры сярод краін ЛЕТО. Як краіна-заснавальніца альянсу, Беларусь не можа не паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць прыняць удзел у нацыянальным этапе турніру па покеры, напішыце прыватнае паведамленне міністру. Па выніках этапу будуць абраны 2 лепшыя гульцы, якія паедуць на міжнародны турнір.

Нацыянальны этап па покеры адбудзецца на пляцоўцы Pokerstars.

Прымайце ўдзел і будзьце пераможцамі!
Поспеху ў вашую хату! 🙂

Міністар адукацыі Igoreckkkk