[CP] - Просьба да вайсковых атрадаў

Day 2,356, 16:05 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадартсва!

Літва і Беларусь доўгі час былі і застаюцца добрымі суседзьмі. Шмат часу нашыя народы ваявалі. але скажам з упэўненасцю: сябруем куды больш часу, чым ваюем.
Многія памятаюць пра пакт "РэсПубліка", калі яшчэ існаваў альянс TWO.

Літва распачала вайну падчас спаборніцтваў на Вялікдзень. Чаму была абрана Беларусь? Адказ на гэта пытанне можна было знайсці ў прэсе: НАП са шведамі, МРР з Латвіяй. Ды й у Расіі амаль аднолькавы набор МРР. А так хацелася дадатковага бонусу 10%-нага. Зразумела, выбару не было.

Вайна ідзе ўжо 8-мы дзень, і маральна Беларусь не гатовая ваяваць з краінай, якая заўсёды будзе больш чым сусед. 2 дні таму прайшлі перамовы з літоўскім бокам, на якіх дамовіліся каардынаваць ваенныя дзеянні. Пакуль вайна ідзе па прынцыпе "пінг-понг", і гэта задавальняе літоўскі бок. Пытанне аб мірным пагадненні не будзе уздымацца да наступных выбараў прэзідэнтаў краін.






Беларускія ваяры патрэбныя нашаму альянсу! І таму, паважаныя салдаты, я прашу аб наступным:

1. Калі ласка, напружання ў літоўска-беларускіх зносінах мы не хочам. Прашу вас, паважаныя камандуючыя атрадаў, НЕ ставіць указанні (combat orders) падчас гэтай вайны. Грошы могуць спатрэбіцца ў больш важныя кампаніі.

2. Загад дню выстаўляйце за саюзныя краіны, сачыце за абнаўленнем загадаў у скрыпце Міністэрства абароны Беларусі.



Наша краіна мела 2 франты, і з дапамогай саюзнікаў мы паказалі, што Беларусь - не такая простая краіна, як здаецца. Вельмі прыемна бачыць і атрымліваць асалоду ад таго, што 18 краін даюць загад ваяваць супраць нас, у той час як сама Беларусь і абсалютная большасць саюзных краін ваююць зусім у другой бітве.


*Клікабельная выява. Дзень 2351, бітва за Віцебск









Да сустрэчы, ваяр!

Eugene Just II