Сустрэча гульцоў [5 студзеня 2016]

Day 2,969, 07:55 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, паважанае спадарства!

Невялічкі рэпартаж з месца збору добрых (і не толькі) гульцоў е-Беларусі.

Вельмі нечаканым адбыўся гэты збор, калі памятаць, што за 4 дні атрымалася сабраць людзей, у якіх быў вольны час, добры настрой, жаданне выйсці на мароз у -15 і ўсё-ткі дакрочыць да бара. Зразумела, што ёсць беларусы з маленькімі дзецьмі, якіх неабходна пільнаваць і гадаваць з любоўю (артыкулы PaulFromMinsk аб ударах за дзіцянят). Ведайце: вас мы таксама чакаем заўсёды і будзьма рады вам пры наступных зборах.

Размова была пра жыццё, Раство, зброю і спаборніцтвы, працу і навучанне ва ўніверсітэтах, працоўныя дні ў сферы IT. Але як мы не спрабавалі абысці тэму гульні, некалькі хвілін было выдаткавана для абмеркавання яе праблемаў (усё добра, жыць і квітнець ёй, ага). Шла гутарка пра Blood-Red_Sandman, і пра мінулае, далёкае-далёкае мінулае. Насамрэч, вельмі добра, што толькі трошачкі гутарка шла пра гульню. На тое яны і зборы - каб больш цесна пазнаёміцца.

Ну і які збор без пітва? Хораша, што быў добры выбар, нават афіцыянткі навучыліся ў мудрых цётак розуму-лайфхакам у сферы падачы піва 🙂 Ішла гульня па хакеі за 1 месца, і прысутнічалі як фінны, так і расейцы (па стылю размовы было добра ведаць, хто ёсць з якой краіны). Пазнаёміліся з нейкім фіннам, які падзяліўся запалкамі на вуліцы. Прыемна ведаць, што яму пакуль усё спадабалася.

Якая сустрэча без фатаздымкаў на памяць?


Злева направа: Kelera, Baba_Jagodka


Baba_Jagodka, F.Simple, ValdemarButor


Kelera, Baba_Jagodka, F.Simple, ValdemarButor, M.Windu

Як бачыце, гульцы, якія ўжо доўгі час туклічаць, прыходзяць на зборы. Канечне, не хапала Алеся Войну, Бульбаша, Мураша, сп. PaulFromMinsk і ўсіх актыўных да цяперашняга часу людзей. Хочацца сказаць, што сустрэчы робяць нас крыху бліжэй адзін да аднаго. І калі табе, чытач, будзе зручна прыйсці на наступную сустрэчу - калі ласка, будзьма рады табе!



З павагай,
M.Windu