[Міністэрства інфармацыі] Новыя краіны е-свету. Частка 2

Day 2,380, 09:04 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR




Дзень добры, грамадзяне! Вас вiтае Мiнiстэрства інфармацыi еБеларусi!
Міністр інфармацыі: Ignis Nativus



Цягам часу, на мапе з'явіліся 4 новыя краіны: Арменія , Куба , Грузія ды Нігерыя. Там ужо адбыліся выбары ў кангрэс ды хутка пачнуцца выбары прэзідэнта.

Адначасова з тым адбыліся змены ў ваенным модулі гульні.

Па-першае:

Дададаліся новыя межы паміж старымі рэгіёнамі:

- Burgas, Bulgaria --- Black Sea Coast of Turkey, Turkey
- Varna, Bulgaria --- Black Sea Coast of Turkey, Turkey
- Dobrogea, Romania --- Taurida, Ukraine

Разам з тым былі прыбраныя межы ў наступных рэгіёнах:

- Burgas, Bulgaria --- North Caucasus, Russia
- Florida, USA --- Galicia, Spain
- Florida, USA --- Azores, Portugal
- Southeast of Mexico, Mexico --- Azores, Portugal
- Southeast of Mexico, Mexico --- Canary Islands, Spain
- Southeast of Mexico, Mexico --- Central Western Venezuela, Venezuela



Змены ў вайсковай механіцы

Каб даць новым краінам шанец адаптавацца да новага е-свету , разпрацоўшчыкі гульні ўнеслі шэраг зменаў у вайсковай механіцы. Змены пачнуць працаваць на пачатку Day 2379 New World.

1) Рэгіёнам усіх краін нададзеныя надзвычайныя статусы:

1 . Звычайны стан
- Знаёмая старая механіка : рэгіён можа быць атакаваны , калі існуе прамая вайна і атакуючы бок мае мяжу з рэгіёнам . Рэгіён таксама можа быць атакаваны з дапамогай авіяўдару .

2 . Абаронены стан
- Вобласць можа быць атакаваная толькі праз авіяўдар , або калі вайна ўжо ідзе паміж краінамі.

3 . Бяспечны Стан
- Рэгіён немагчыма атакаваць ніводным метадам.

Калі ласка , звярніце ўвагу , што статус нададзены таму ці іншаму рэгіёну дзейнічае толькі для першапачатковага ўладальніку рэгіёну. Напрыклад , калі краіна А ў вобласць X мае "абаронены стан" ды краіна Б захоплівае яго за дапамогаю авіяўдару , "абаронены стан" знікае. Ён будзе ўключаны зноў , як толькі першапачатковы ўладальнік вызваляе вобласць.

2) Абарона для сталічнага рэгіёну.

Каб гарантаваць павольны старт для чатырох новых краін , іх сталічныя рэгіёны атрымаюць "бяспечны стан" які будзе забяспечваць яго поўную абарону . Бяспечны стан будзе актыўны на працягу 4-х месяцаў. Падчас актыўнасці бяспечны стан сталіцы будзе адлюстроўвацца на старонцы краіна - грамадства.

3) Абарона для іншых арыгінальных рэгіёнах

Іншыя арыгінальныя рэгіёны новых краін будуць мець "абаронены стан" на працягу 2 тыдняў. За гэты час вайна супраць краіны можа быць пачата толькі праз авіяўдар (незалежна, суседзі вы ці не). Гэта дасць роўныя шанцы для ўсіх краін, якія пажадаюць заваяваць новыя тэрыторыі.

Толькі арыгінальныя рэгіёны новых краін атрымаюць абаронены стан . Гэта азначае , што , калі новая краіна заваёўвае новы регіён , заваяваная вобласць будзе мець звычайны стан . Гэта дасць магчымасць суседзям прапанаваць закон "натуральны вораг" ці "абвясціць вайну" ды атакаваць як звычайна.

Падчас актыўнасці абаронены статус рэгіёну і яго даўжыня будзе адлюстроўвацца на старонцы краіна - грамадства.



Дзякуй за ўвагу.