З Днём Нараджэньня!
Anarkisto
Вітаю вас, яснавяльможнае панства!
Ведаеце, сёньня незвычайны дзень, бо менавіта ў гэты дзень 24 гады таму нарадзілася адна асабліва дарагая маяму сэрцу асоба й менавіта сёньня я мушу прызнацца ў сваіх пачуццях да яе публічна, то бок праз старонкі гэтага выданьня: з Днём Нараджэньня мілая мая, дарагая, любая Беларусь! З Днём Незалежнасьці!
Да-да! Шмат хто пасьпеў забыцца на гэты дзень, шмат хто яго й за сьвята не лічыць (якая, маўляў, тамака незалежнасьць? Але ж якая не ё), але ці не зарана мы забываем такую зусім нядаўнюю гісторыю? Канешне, 3 ліпеня, напэўна, таксама цудоўнае сьвята і нашчадкі ўсіх пяці тысяч выжыўшых у вайну мінакоў, а таксама нашчадкі сотняў тысячаў панаехаўшых пазней, з поўным правам сьвяткуюць у гэты дзень Сьвята вызваленьня Менска ад нацысцкай навалы, але незалежнасьць тады, нават такой якая яна ё сёньня, нашая радзіма не атрымала. Другая справа 25 жніўня 1991 года, калі была прынятая дэкларацыя аб суверэнітэце (і ў наступным годзе, дарэчы, нашай абноўленай Радзіме спаўняецца чвэрць века й, спадзяюся, у нас будзе нагода ўспомніць яго больш масштабна).
Што пажадаць нашай імянінніцы? Перш за ўсё квітнець не зважаючы ні на што, бо прыгажуняй яна ўмее быць і без вялікіх грошай (не буду казаць праз што тых грошай няма, каб не псаваць сьвята), ніколі не губляць уласнай годнасьці, цярпеньня й моцы, каб перамагчы сваіх ворагаў хай не мячом (мы ж беларусы мірныя людзі), але прыкладам цывілізаваных паводзін (няхай мы не можам прагнаць усіх варвараў, якія бывала раней, а бывае й зараз топчуць тваё імя, але мы можам навучыць іх любіць цябе так, як любім самі), і, канешне, не забываць сваех папярэдніц - беларускія дзяржавы ад часоў Полацкага княства старога Рагвалода й да БНР, ад ВКЛ і Рэчы Паспалітай і да марыянетачнай БССРыны.
А ўсім скептыкам ды недабразычліўцам я пакіну тое, што лепш за мяне сказаў Вялікі паэт:
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Пакідайце, калі ласка, свае крэатыўныя віншаваньні й пажаданьні імянінніцы ніжэй і будзіце ўзнагароджаны невялічкім каштоўным прызам (5ку7)
І напрыканцы няшка нумару
Comments
Ў! Гэтае сьвята будзе адзначацца з Днём Волі і Днём вайсковай славы на дзяржаўным узроўні, калі нашы да ўлады прыйдуць. 🙂
З днём нараджэння.
Жыве Беларусь!
Жыве вечна!
ад мора й да мора
Жыве Беларyсь!
Жывe вечна!
https://www.youtube.com/watch?v=mizXILyqx5Q
Жыве Беларусь!)
гасударсцна-сельскахазяйсцна
Жыве!
жыве Беларусь!
В РЛ я лишь на четверть беларус, а потому-то, наверное, и не согласен с тем, что "мы ж беларусы мірныя людзі". Так что моё пожелание лишь одно: Беларусь! Айда Майдан!
За прадзедаў! За спакон вякоў! Уррррааааа!!!
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Хлопцы, першым танкi раздам усiм, але надалей буду даваць толькi за арыгiнальныя вiншаваньнi й пажаданьнi (на свой густ). Ня у крыуду. Хочацца крыху разнастайнасьцi. Танкi будуць сёньня цi заутра увечары (ну, я так спадзяюся, што вы тутака у першую чаргу усё ж такi не дзеля йх))
Жыве Беларусь!
Многае лета! Жыве вечна!
З днём незалежнасцi Ўкраіны!
З Днём Незалежнасьці Гандураса й з Днём 8 сакавіка цябе!
https://tinyurl.com/oeshnbs
https://tinyurl.com/qfube2f
Вывучы даты ўбоства.
Й дарэчы, маё было "арыгінальнае" святкаванне.
[removed]
Ты пераблытау каго тут вiншуюць дык аб чым з табой размауляць? П'яны мо? Цi проста дуркаваты?
Дзень Незалежнасьцi Украiны быу на дзень раней i адзначауся у нейкiм iншым артыкуле. Упэунены што такiя былi, але табе трэба было прыпаузьцi сюды й чарговы раз выставiць сябе Чорт ведае кiм
Жыве Беларусь!
З Днём Нараджэньня, Беларусь!
Выбачайце, але, ну, вы й ракі, панове. папрасіў быць арыгінальным, дык, увогуле пісаць перасталі. Наступны раз (калі ён будзе) пабудую сваю прапанову іншым чынам. Спадзяюся гэта дапаможа) А вам пажадаю не даваць закісаць мазгам. Адзін аднаго вы ж неяк там віншуеце з рознымі сьвятамі.
Але ўсім хто адпісаўся вышэй і нават тым, хто хацеў адпісацца, але не адпісаўся, дзякуй ад нашай паненкі (яна прасіла перадаць). танкі раздаў, як і было агаворана вышэй